
Михаил
Па словах Арцёма, ён даведаўся пра конкурс, прачытаўшы аб’яву ў інтэрнеце, і вырашыў паспрабаваць свае сілы і паспаборнічаць з танцорамі з буйных гарадоў Беларусі і замежжа. Паехаў ў Мінск адзін, на цягніку, дзе яго сустрэлі браты Юра і Максім. Дарэчы, яго брат Максім Лынша, сусветна вядома спартсмен-лёгкаатлет, удзельнік апошніх Алімпійскіх гульняў, а таксама чэмпіянатаў Еўропы і свету ў бегу на 110 метраў з бар’ерамі.
Для паездкі і аплаты ўступнага ўзносу за ўдзел у конкурсе, які складаў 27 тысяч рублёў, знайшоўся спонсар – мама Арцёма, Вера Епіфанаўна Лынша. “Я ж бачу, што Арцём захапляецца гэтымі танцамі, трэніруецца перад люстэркам. І увогуле, калі маім сынам падабаецца, то я ва ўсім іх падтрымліваю”, – сказала Вера Епіфанаўна.
Удзел ў спаборніцтвах прымалі танцоры з розных гарадоў Беларусі, Украіны, Расіі, а ў складзе журы былі прадстаўнікі еўрапейскіх краін. Старшыня журы з Францыі не толькі ацэньваў удзельнікаў, але і сам выйшаў на пляцоўку і прадэманстраваў майстар-клас, ад чаго прысутныя былі ў захапленні. Гледачы таксама ацанілі, што француз нездарма з’яўляецца чэмпіёнам сваёй краіны па цік-тоніку.
Сапернікамі Арцёма былі восем танцораў. “Я вельмі хваляваўся перат першым батам (тур спаборніцтваў – прыкм. аўтара). Але, калі прайшоў ў чвэрцьфінал, то далей адчуваў сябе больш упэўнена. Ды і ў мяне ж прыйшлі падтрымаць браты – Максім і Юра”, – расказаў “ГЧ” Арцём Лынша.
Правілы ў цік-тоніку простыя і ўдзельнікам можа стаць кожны. Пад музыку танцор імправізуе, прыдумваючы розныя рухі рукамі, нагамі і целам. У фінальным баце гэтай імправізацыі за першае месца журы аддало перавагу саперніку Арцёёма з Віцебска. Але і другое месца – гэта выдатны паказчык, тым больш, што для нашага земляка гэта былі першыя спаборніцтвы такога ўзроўню, на якія ён адважыўся паехаць самастойна. І дзякуюы гэтаму юнаку-энтузіасту сярод вялікай колькасці гледачоў ў Мінску горад Ганцавічы прагучаў. І хто ведае, магчыма, ён таксама спаславіць наш раён, і ганцаўчане будуць ганарыцца не толькі спартсменам Максімам Лыншай, членам нацыянальнай сборнай па лёгкай атлетыцы, але і яго малодшым братам – Арцёмам.
У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…
Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…
В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…
У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…
В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…
Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…
This website uses cookies.
Read More