
Нізкатлустыя віды малочных прадуктаў і прадукты без дадаткаў і напаўняльнікаў усё радзей з’яўляліся на прылаўках беларускіх крамаў. Мінэканомікі канстатавала, што іх вытворчасць практычна спынілася ў сувязі са стратнасцю. Каб вярнуць прадукцыю на прылаўкі, міністэрства дазволіла павысіць гранічныя максімальныя адпускныя цэны на 35%. Вырасце ў цане і хлеб.
Рост цэнаў на 35% чакае малако і кефір тлустасцю да 3,5%, смятану тлустасцю да 25%, тварог тлустасцю да 9% без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе міністэрства, гэта павінна скараціць розніцу ва ўзроўні цэнаў на розныя малочныя прадукты і зацікавіць вытворцаў у павелічэнні выпуску нізкатлустай прадукцыі. Пастанова Мінэканомікі № 86 уступіла ў сілу 27 кастрычніка.
Менш сур’ёзнае падаражанне чакае іншыя віды малочнай прадукцыі.
Пастановай Мінэканомікі вытворцам у кастрычніку дазволена падвысіць адпускныя цэны на высокатлустыя віды малака, кефіру, смятаны, тварагу, а таксама на аналагічныя малочныя прадукты са смакавымі дадаткамі і напаўняльнікамі на 4%.
За цэны на тлустую «малочку» Мінэканомікі ўзялося ў красавіку гэтага года. Тады было прынятае рашэнне пра неперавышэнне малакаперапрацоўчымі арганізацыямі на названыя прадукты ўзроўню адпускных цэнаў, усталяваных па стане на 29 красавіка 2012 года. У жніўні і верасні вытворцам дазволілі падвысіць адпускныя цэны на 4% у месяц.
Акрамя таго Мінэканомікі павышае на 10% гранічныя максімальныя адпускныя цэны на сацыяльна значныя віды хлеба і батона. Матывы тыя ж: кампенсацыя падаражання збожжавай сыравіны, скарачэнне стратнасці вытворчасці і насычэнне спажывецкага рынку. Іншыя віды хлебабулачнай прадукцыі вырастуць у цане на 3%.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More