
Светлана Малышко
Развітацца з першай кнігай-чытанкай прыйшлі першакласнікі з гімназіі г. Ганцавічы (1”А” і 1“Б” класы), СШ №1 (1 “А” і 1”Б” класы), СШ №2, СШ№3 (1”А”, 1”Б”, 1”В”, 1”Г” класы), Любашаўскай ясляў/сада-пачатковай школы, Ганцавіцкай СШ і Агарэвіцкай СШ.
Дзеці з нецярпеннем чакалі пачатку свята. Яны пляскалі ў далоні і раз-пораз пыталіся ў настаўніц: “Калі ўжо пачнуць?..” І вось прадстаўленне пачалося.
На сцэне на працягу ўсяго мерапрыемства гаспадарылі Фея Ведаў – дзяўчынка Маша Шышкіна і “адмоўныя” героі – Букваедзіха, Закарука і Букваморыха. Згодна з сюжэтам Маша Шышкіна згубіла літару “Ш”, і яе знайшлі адмоўныя персанажы. Каб вярнуць літару, Маша з дапамогай усіх першакласнікаў у зале пісала ў паветры згубленую літару, адгадвала загадкі, збірала ў школу партфель. Калі літара вярнулася на сваё месца, першакласнікі ўсе разам паўтарылі алфавіт.
Пасля казачных выпрабаванняў настала пара ўзнагароджання. Усіх настаўніц першых класаў: Таццяну Бурмака і Аляксандру Мініч з гімназіі, Людмілу Літвіновіч і Святлану Цыбульку з СШ №1, Наталлю Сайка з СШ №2, Галіну Мелехавец, Надзею Сярэдзіч, Аллу Сергіеня і Лідзію Кулан з СШ №3, Ірыну Богдан з Любашаўскай ясляў/сада-пачатковай школы, Валянціну Зялёнка з Ганцавіцкай СШ і Алену Мініч з Агарэвіцкай СШ – запрасілі на сцэну і ўручылі ім залатыя медалі за тое, што яны выдатна навучылі першакласнікаў чытаць і пісаць, а таксама іншым навукам.
Прыйшла пара ўручаць дыпломы і самім першакласнікам. Настаўніцы вылучылі лепшых чытачоў сваіх класаў. А супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ў сваю чаргу назвалі актыўных чытачоў бібліятэкі, якія самастойна наведваюць чытальню. Імі сталі наступныя першакласнікі: Яўгеній Зялёнка, Мікіта Ціхан, Аліна Шышко (1”А” клас гімназіі), Анна Ахрыменя, Мікіта Лагодзіч, Арцём Лятко (1”Б” клас гімназіі), Анастасія Коўш (1”Б” клас СШ №1), Аляксандра Ляўчук (СШ №2), Дмітрый Мелехавец (1”Б” клас СШ №3), Ігар Гулюк, Паліна Лашко, Марыя Рала ( 1 “Г” клас СШ №3).
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More