
Гэта адбылося многа гадоў таму ў краіне, у якой жылі нашы продкі – славяне. Яны займаліся земляробствам, рыбалоўляй і паляваннем, будавалі жыллё, гандлявалі з суседзямі, хадзілі ў ваенныя паходы.
У старадаўнія часы славяне былі язычнікамі. Яны рабілі сабе ідалаў з каменю, дрэва і золата, пакланяліся гэтым багам і прыносілі ім ахвяры.
Больш за 1025 гадоў таму на Русі ў горадзе Кіеве правіў князь Уладзімір. Ён любіў слухаць аповеды пра тое, як жывуць іншыя народы, чым займаюцца, якім багам пакланяюцца. Ён разумеў, што ідалы, якім пакланяўся ён сам,– гэта ўсяго толькі кавалкі каменю і дрэва. І ён пачаў шукаць новую, правільную веру для сябе і свайго народа.
Калі стала вядома, што рускі князь шукае другую веру, з паўночных, паўднёвых, заходніх краін да яго прыходзілі прапаведнікі: мусульмане, іудзеі, праваслаўныя грэкі і іншыя – і прапаноўвалі яму сваю веру. Самае моцнае ўражанне на Уладзіміра аказаў грэчаскі прапаведнік, які расказаў князю, як Бог стварыў свет і чалавека. Расказаў і пра райскае жыццё, і пра грэхападзенне людзей, пра тое, як Збавіцель свету Ісус Хрыстос прыйшоў на дапамогу грэшным людзям, заклікаў іх любіць нават ворагаў, як Ён Сваімі пакутамі і мучаніцкай смерцю на Крыжы адкупіў грахі ўсіх людзей і падарыў ім вечнае жыццё.
Напрыканцы гутаркі манах паказаў Уладзіміру карціну Страшнага Суда, якая моцна паўздзейнічала на яго.
– Добра гэтым праведнікам, што на правым баку, – сказаў Уладзімір.
– Пахрысціся – і ты будзеш з імі, – адказаў грэчаскі манах.
Неўзабаве князь пайшоў вайною на грэчаскі горад Корсунь. Узяўшы горад, ён нечакана аслеп. У Корсуні ён прымае Хрышчэнне– і здараецца цуд: зрок вяртаецца да яго. Узрадаваны князь вянчаецца з грэчаскай царыцай Аннай і вяртаецца дамоў. Па яго прыкла-дзе і закліку жыхары Кіева хрысціліся ў Дняпры ў 988 годзе. За імі пахрысцілася ўся Кіеўская Русь, а потым і іншыя плямёны. Пасля хрышчэння Русі людзі спалілі ўсіх ідалаў або ўтапілі іх.
Уладзімір быў добрым і справядлівым князем, абаронцам слабых, памочнікам бедным і стварыцелем шматлікіх цэркваў.
Славянскі народ любіў свайго князя і называў яго “Красное солнышко”. Святая Царква залічыла князя Уладзіміра да ліку святых і назвала яго роўнаапостальным.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More