
Мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у Карагандзе ў сям’і рабочых. Адслужыў у арміі, трохі папрацаваў слесарам. У 1973—1976 гадах вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.
Ад 1979 года працаваў, як і Філарэт, у Аддзеле замежных царкоўных зносінаў. У савецкі час гэты аддзел, як сцвярджаюць даследчыкі, быў моцна інфільтраваны савецкімі спецслужбамі. Панамароў працаваў тады на «гарачым кірунку» — кіраўніком місіі РПЦ у Іерусаліме.
Рашэннем Святога Сінода ад 19 лютага 1992 г. быў вызначаны епіскапам Зарайскім, які кіраваў патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. У 1999 годзе прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім. У 2001 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа з тытулам Венскі і Будапешцкі.
Рашэннем Святога Сінода ад 5—6 кастрычніка 2011 яму быў прысвоены тытул Разанскі і Міхайлоўскі, ён быў прызначаны кіраўніком новастворанай Разанскай мітраполіі. 8 кастрычніка 2011 г. узведзены ў сан мітрапаліта.
Сёння, 25 снежня, Святы Сінод пастанавіў задаволіць прашэнне, пададзенае мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем 75- гадовага ўзросту.
Мітрапаліт Філарэт, як вядома, цяжка хварэў на дыябет.
Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) таксама не быў беларусам і таксама да прызначэння ніколі не працаваў у Беларусі.
Многія япіскапы і святары праваслаўнай царквы спадзяваліся, што новым кіраўніком царквы стане гэтым разам беларус. Называліся імёны архіяпіскапа віцебскага, япіскапа Навагрудскага або, прынамсі, архіярэяў-беларусаў, што служаць у Расіі. Бо ж і Украінскай, і Польскай, і іншымі праваслаўнымі цэрквамі кіруюць мясцовыя людзі.
Аднак патрыярх Кірыл сваім рашэннем паставіў у Мінск чужога чалавека. Гэтым ён падкрэсліў залежны статус Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта таксама выяўляе недавер Масквы да беларусаў.
Гэта таксама пэўны выклік Аляксандру Лукашэнку, які сцвярджае, што ў саюзе з Расіяй Беларусь мае незалежнасць.
Прызначэнне Паўла можа выклікаць пратэст і расчараванне ва ўлонні беларускага праваслаўя, анітрохі не менш старажытнага, чым маскоўскае.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More