Ці то ў райвыканкаме пабывала, ці то ў глуханямым кіно…

Усё пачалося з таго, што ў час прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў СМІ са старшынёй райвыканкама 13 студзеня настаўнік гімназіі Надзея Петручэня звярнулася да начальніка міліцыі з просьбай не складаць так многа пратаколаў на непаўналетніх, не штрафаваць іх бацькоў. Маўляў, у спісы правапарушальнікаў іншы раз “трапляюць імёны добрых дзяцей”. “Бяда нахлынула ў Ганцавічы – спайсы. Трэба ўсім грамадствам змагацца з ёй, але не пратаколамі. Не варта псаваць ім будучыню, гэта ж нашы дзеці”, – эмацыйна гаварыла Надзея Андрэеўна.

Для мяне як журналіста гэтая заклапочанасць настаўніка паслужыла інфармацыйным повадам для таго, каб паспрабаваць разабрацца ў прычынах здзяйснення падлеткамі правапарушэнняў, засяродзіць увагу іншых бацькоў на большым кантролі вольнага часу сваіх дзяцей. І ў чацверг 16 студзеня я накіравалася ў райвыканкам на камісію па справах непаўналетніх (далей – камісія).

Аднак там журналісту “ГЧ” аказалі асаблівую ўвагу: спатрэбіўся асаблівы дазвол старшыні камісіі С.В. Сарокава. Трэба дык трэба, і я накіравалася на трэці паверх па той дазвол.

Калі Сяргей Вітальевіч даведаўся, што я збіраюся прысутнічаць на камісіі ў якасці журналіста газеты “Ганцавіцкі час”, спахмурнеў. “Мы ведаем, як піша ваша газета. А тут справа датычыцца непаўналетніх”, – сказаў ён. На пытанне журналіста, якімі дакументамі і законамі ён карыстаецца, калі адмаўляе ў законным праве журналісту, Сяргей Вітальевіч Сарокаў не адказаў: міргала ж чырвоная кнопачка дыктафона. Як у глуханямым кіно, чыноўнік ветліва, але жэстамі даў зразумець, што яму трэба ісці, адчыніў дзверы і папрасіў выйсці. Так, моўчкі, мы і развіталіся.

Каля дзвярэй кабінета 120 стаялі дзве мамы з хлапчукамі, якіх выклікалі на камісію па справах непаўналетніх. Адна з мам адмовілася размаўляць – яно і зразумела, жанчына была засмучана, перажывала. Другая ж згадзілася даць парады іншым бацькам. “За дзецьмі патрэбна вока ды вока. Варта трымаць іх у вожыкавых рукавіцах. Бо калі дзеці не адчуваюць кантролю, яны і трапляюць сюды”, – сказала яна.

На жаль, высветліць у расхваляванай прамоўцы, што азначаюць “вожыкавыя рукавіцы”, не атрымалася, не стала яна і расказваць, што ж прывяло іх з сынам на камісію.

Засталіся нераскрытымі і іншыя пытанні. Напрыклад, што хаваюць чыноўнікі за дзвярыма кабінета 120? На падставе якога законнага дакумента яны забараняюць журналісту афіцыйна зарэгістраванага друкаванага органа асвятляць іх дзейнасць, якая не адносіцца да дзяржаўнай, камерцыйнай або спецыяльна ахоўваемай законам тайны? Такім чынам яны перашкаджаюць садзейнічаць змяншэнню правапарушэнняў сярод падлеткаў, “змагацца з бядой усім грамадствам”.

Між тым, на нядаўняй прэс-канферэнцыі старшыня райвыканкама вымавіў вельмі правільную фразу: “Менавіта недахоп інфармацыі параджае слухі” і запрасіў да дыялогу, да адкрытага высвятлення праблемных пытанняў. Яго намеснік думае інакш?..

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago