Узаконенае забойства

А ў №6 “Ганцавіцкага часу” зноў закранута гэтая ж важная тэма. Ашаламіў загаловак артыкула Алены Карпені «Выжившую кошку второй раз усыпят бесплатно». Якую вялікую інфармацыю нясе ён! Якое важкае тут кожнае слова! Удумаемся: выжыўшую… кошку… усыпяць… другі раз… бясплатна… Радуйся, гаспадар кошкі! Ах, якія ж у нас супрацоўнікі РЖКГ, як лёгка з імі на гэты раз вы, спадар Асіеўскі, знайшлі ўзаемапаразуменне! Выжыла кошка, як тлумачыць спецыяліст РЖКГ, таму што была здаровая, яе “…организм борется с усыплением. И вполне может быть, что одного раза, чтобы убить животное, недостаточно”.

Божачка, дык гэта ж непрыкрыты садызм! Хіба закон дазваляе так рабіць? Не веру!

Як на мой погляд, дык тут не зусім бяскрыўдна спрацавалі работнікі РЖКГ. Бо калі ўжо такое рабіць, то здаровы сэнс падказвае, што спачатку трэба ўстанавіць, хворая, аслабленая гэтая жывёліна ці яна маладая, здаровая, поўная жыццёвых сіл. І ў залежнасці ад гэтага трэба дазіраваць усыпляючы сродак. Беднай кошачцы двойчы здрадзілі людзі, якія рашылі забіваць яе ў два прыёмы з перапынкам у паўгода. Ёй так “пашанцавала” сустрэць на сваёй кашэчай дарозе гэтых “міласэрных” людзей!

У цывілізаваным грамадстве за падобнае людзі атрымалі б немалы штраф, а ў Літве, напрыклад, дык і турэмны тэрмін. А вось у Ганцавіцкім РЖКГ спадар Юдзіцкас абяцае: «Усыпим бесплатно!» И не сорамна вам, спадарства з РЖКГ? Хоць бы павінаваціліся перад гаспадаром кошкі і самой кошачкай…

Не меншага асуджэння заслугоўвае і гаспадар кошкі. Чытаем: «Он тоже решил избавиться от четвероногого друга». Жах ахоплівае, калі чытаеш такое. Якім жа трэба быць “чалавекам”, каб такім чынам пазбаўляцца ад сяброў! Можна ж было дзе ў добрых людзей прыстроіць кошачку, як гэта зрабілі са шчанючкамі з Любашава.

Супрацоўнікі камунальнай службы і гаспадар кошкі палічылі нормай усыпіць праз паўгода ўжо аднойчы ўсыпленую кошку. А мне прыходзіць на памяць прынятае ва ўсім свеце няпісанае правіла – не вешаць у другі раз злачынцу, які сарваўся з шыбеніцы. Памілаваць яго! Гэта толькі адзін з прыгавораных да павешання дзекабрыстаў падчас пакарання сарваўся, дык яго павесілі ў другі раз. Пры гэтым ён усклікнуў: “Бедная Расія! Тут і павесіць нават не ўмеюць!”

Дык гэтай кошачцы сам Тварэц падарыў шанц на тое, каб застацца жыць. А людзі гэтага нават не змаглі зразумець. Да чаго ж мы дажыліся? Мы ўсё бліжэй і бліжэй падыходзім да краю бездані.

Успомніўся мне выпадак, пра які я чытала ў “Зацемках з левай кішэні” беларускага пісьменніка Леаніда Галубовіча. Ён успамінае, як у дзяцінстве паслала яго мама ў лес закапаць у яму торбачку з нованароджанымі кацянятамі. Хлопчык узяў лапату, торбачку з кацянятамі, выкапаў ямку, укінуў туды торбачку, засыпаў пяском і пабег. Потым спыніўся, вярнуўся назад. Прыслухаўся: ціха. І паімчаў з усіх ног дадому. “Душа , мабыць, толькі ў веснічках дагнала мяне. Яна зноў і зноў усё жыццё, калі ўспамінаю той выпадак з дзяцінства, пачынае трымцець“, — піша ён.

Або яшчэ адзін прыклад чалавечных адносінаў паміж людзьмі і сабакам. Пляменнік мой падабраў выкінутага некім шчанючка. Той выгадаваўся пры іхнім доме, быў любімы ўсімі, ды і сам быў верным усім. Але ж больш за ўсіх ён любіў Сярожу, які падабраў яго (здарылася тое, калі Сяргей быў яшчэ студэнтам). Прайшло шмат гадоў. Сяргей працаваў у Германіі. Мабільных тэлефонаў тады яшчэ не было. Сяргей званіў дадому, а мы падносілі трубку і да вуха Жучка. Сабачка слухаў, што яму гаварыў Сярожа. Бачылі б вы, як радаваўся Жучок: і павізгваў, і пагаўкваў, ад хвалявання часта перабіраў лапкамі…

Жучок трапіў пад машыну. Яго памяла, адрэзала лапку, але ж яго выхадзілі і ён пражыў даволі шчаслівае сабачае жыццё да сваёй натуральнай смерці ў акружэнні любімых ім людзей.

Пытанне аб узаемаадносінах людзей і жывёл такое ж важнае, як і ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Я лічу, што артыкулы журналісткі Алены Карпені ў №6 газеты “Ганцавіцкі час” “Бацькі сталі лішнімі для родных дзяцей” і “Выжившую кошку второй раз усыпят бесплатно» напісаны на адну і тую ж тэму – тэму бесчалавечнасці. Пра такое кажуць: два бакі аднаго і таго ж медаля.

Страшна. Сумна. Тужліва.

Чым далей жыву на свеце, тым больш упэўніваюся ў справядлівасці сказанага Мары дэ Габютэр-Шанталь дэ Севінье: “Чым больш я пазнаю людзей, тым больш мне падабаюцца сабакі” («Женский журнал», 2011г., №3, стар. 15).

Р.S. Даведалася, што ў нас для ўсыплення ўжываецца нейкі прэпарат, пры якім жывёліна не можа паварушыць ніводнай мышцай, а памірае ў страшэнных пакутах. Але ж сродак гэты таннейшы за іншыя…

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago