
Мэты конкурсу: стварэнне беларускамоўных матэрыялаў, якія будуць спрыяць павышэнню ўзроўня медыйнай пісьменнасці настаўнікаў, вучняў і бацькоў, развіццю іх крытычнага мыслення, фарміраванню грамадзянскіх і сацыяльных кампетэнцыяў, культурнай ідэнтыфікацыі і самарэалізацыі; папулярызацыя матэрыялаў і стварэнне ўмоў доступу да іх шырокаму колу настаўнікаў, вучняў і бацькоў.
Намінацыі конкурсу:
— Медыяадукацыя на ўроку;
— Медыяадукацыя па-за ўрокам;
— Медыяпісьменная сям’я.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі. На конкурс можна падаваць матэрыялы ў выглядзе: распрацовак школьных урокаў ці факультатыўных заняткаў, класных і інфармацыйных гадзін, адукацыйных праектаў, даследаванняў і майстар-класаў, сцэнарыяў семінараў, пазакласных заняткаў, доўгатэрміновых культурніцкіх акцый, электронных адукацыйна-выхаваўчых рэсурсаў педагога, школы, школьнага клубу, гуртка, бацькоўскага камітэту і інш., навучальных фільмаў, дапаможнікаў, праграмных прадуктаў і г.д.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць запоўненую заяўку і свае матэрыялы праз эл. адрас: KonkursNotebook@gmail.com.
Патрабаванні да матэрыялаў:
— Адна асоба падае на конкурс не больш за адну працу;
— Старонкі павінны быць пранумараваны, медыйныя файлы, выкарыстаныя медыя-рэсурсы і дадаткі павінны быць аформлены асобным спісам, мець спасылкі і тэкставае тлумачэнне;
— Тэксты падаюцца ў электронным выглядзе;
— Мова матэрыялаў і заяўкі – беларуская;
— Дадаюцца звесткі пра папярэдняе выпрабаванне на практыцы прапанаваных матэрыялаў (калі такі досвед быў);
— Да матэрыялаў неабходна дадаць ліст з апісаннем таго, як распрацоўка будзе спрыяць фарміраванню медыйных і грамадзянскіх кампетэнцыяў асобы:
— уменню выкарыстоўваць медыі ў адукацыйным працэсе;
— крытычна ацэньваць інфармацыю, правяраць яе праўдзівасць;
— адказна і этычна карыстацца інфармацыйнымі тэхналогіямі, сацыяльнымі медыя для адукацыі, самаарганізацыі, рашэння праблем, выхавання павагі да каштоўнасцей дэмакратыі і правоў чалавека, умацавання цывілізацыйна-культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці;
— уменню супрацьстаяць прапагандзе, маніпуляцыям СМІ, рэкламы;
— уменню самастойна ствараць медыяпрадукты, актыўна, адказна і этычна дзейнічаць у медыяпрасторы і г.д.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада 2015 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More