
Петр ГУЗАЕВСКИЙ
Некалькі соцен балельшчыкаў, якія сабраліся на стадыёне ў Ганцавічах пасля доўгага перапынку паміж турамі, убачылі захапляльную, напружаную і цікавую гульню. На полі былі фаварыты Усходняй зоны чэмпіянату вобласці, дзве мацнейшыя каманды, якія да гэтай гульні займалі першы і другі радок турнірнай табліцы, маючы роўную колькасць ачкоў.
Практычна роўныя па сілах каманды не раз прымушалі хвалявацца аматараў футбола. Не пашанцавала ў гэтай сустрэчы нашаму паўабаронцу Вадзіму Пабудзею: у першым тайме ён выходзіў сам-насам з варатаром, але не здолеў забіць з выгаднага становішча, у другім – яго моцны ўдар строс перакладзіну. Напрыканцы першага тайма не рэалізаваў пенальці і адзін з самых вопытных ігракоў ФК «Ганцавічы-Сузор’е» Аляксандр Ждановіч. Момантаў для рэалізацыі атак было нямала, але не раз выратоўваў гасцей галкіпер пінчан.
Толькі ў другім тайме, калі ў гасцей выдалілі аднаго іграка за неспартыўныя паводзіны, на трыбунах пачулі радасны вокліч “го-о-ол!”. Паказаўшы цудоўны дрыблінг, Ігар Бобка перакінуў варатара і на 79-й хвіліне сустрэчы адкрыў лік. А за чатыры хвіліны да заканчэння асноўнага часу матча поспех замацаваў яго калега па камандзе Аляксандр Ждановіч.
Накал у паядынку быў адзначаны і колькасцю папярэджанняў. Пяць жоўтых і адну чырвоную карткі паказаў галоўны рэферы матча А. Сладзінскі, з іх адну Аляксандру Клімовічу з ФК «Ганцавічы-Сузор’е», астатнія атрымалі футбалісты “КлюФа” (Клуба аматараў футбола) з Пінскага раёна.
Аднак вынік не задаволіў галоўнага трэнера гасцей Уладзіміра Косача, які выказаў нямала папрокаў, як у адрас судзейскай брыгады з Баранавіч, так і тым, што ў нашай камандзе на полі быў Ігар Бобка, які гуляе яшчэ ў слуцкай камандзе ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі.
Пасля сустрэчы госці падалі пратэст на вынік гульні. Аб гэтым “ГЧ” паведаміў галоўны трэнер каманды “КЛюФ” Уладзімір Косач.
“Што гэта за футбол такі? У турніры павінны ўдзельнічаць толькі аматары, а за Ганцавічы гуляюць прафесіяналы – гэта не па правілах. У палажэнні аб чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па футболе чорным па беламу напісана, што ўдзел ігракоў з першай і вышэйшай лігі не дапускаецца! Правілы павінны быць для ўсіх аднолькавыя! – сказаў Уладзімір Мікалаевіч. – Калі абласная федэрацыя прыме рашэнне, якое супярэчыць палажэнню, то я буду звяртацца ў вышэйстаячую інстанцыю!”
Начальнік каманды ФК «Ганцавічы-Сузор’е» Анатоль Гнацюк на пытанне “ГЧ”, як склалася, што ў камандзе гуляюць ігракі з 1-й лігі, адказаў, што пытанне было яшчэ перад пачаткам чэмпіянату ўзгоднена на ўзроўні федэрацыі футбола Брэсцкай вобласці. “Гуляем пасля перапынку першы сезон і, каб паказаць добры ўзровень, стварыць касцяк каманды, мы звярталіся з такой просьбай да кіраўніцтва федэрацыі. У мяне на кожнага іграка ёсць картачкі, яны заяўляюцца ў матчах, і прэтэнзіі трэнера каманды “КлюФ” я лічу неабаснаванымі”, – сказаў А. Гнацюк.
У Брэсцкай абласной федэрацыі футбола падцвердзілі, што пратэст прыйшоў. Па словах галоўнага суддзі чэмпіянату вобласці Юрыя Рымчонка, разгляд пратэсту адбудзецца ў верасні.
Для гэтага камандзе “КЛюФ” трэба заплаціць 500 тысяч рублёў, аднак іх вернуць, калі пратэст будзе задаволены.
Калі гэта здарыцца, то ФК «Ганцавічы-Сузор’е» апусціцца з лідыруючых пазіцый, клубу будзе залічана паражэнне. Аднак да рашэння трэба пачакаць. І аб ім чытачам “ГЧ” мы абавязкова паведамім.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More