Categories: Спорт

Ганцавіцкі шашыст выйграў партыю ў чэмпіёна свету

Пасля трох тураў ганцаўчанін меў 4 ачкі, перамогу над майстрам спорту з Оршы Аляксандрам Радзівілавічам і нічые з майстрам спорту Вячаславам Палянскім і кандыдатам у майстры спорту Уладзімірам Басінюком з Мінска. У чацвёртым туры ганцаўчанін сустрэўся з легендарным беларускім шашыстам, міжнародным гросмайстрам Аркадзіем Плакхіным – многаразовым чэмпіёнам рэспублікі, чатырохразовым чэмпіёнам Савецкага Саюза, які да таго ж двойчы быў чэмпіёнам свету.

З першых хадоў гросмайстар захапіў цэнтр шашачнага поля. Здавалася, яго саперніку ад паражэння не ўцячы, але ганцаўчанін і не думаў здавацца. Ён акружыў цэнтр гросмайстра, ахвяраваўшы дзве шашкі, прарваўся ў дамкі – і гросмайстар прызнаў сваё паражэнне. Гэта была першая перамога шашыстаў Брэсцкай вобласці над гросмайстрам. Дзякуючы ёй ганцаўчанін трапіў у лідзіруючую групу і трымаўся да апошняга 9-га тура, у якім сустрэўся з майстрам спорту міжнароднага класа Дзмітрыем Фадзеевым (г. Мінск). Ва ўпартай барацьбе з-за недахопу часу ганцаўчанін пайшоў на тэарэтычную нічыю. І калі да нічыёй заставалася падаць рукой, у яго ўпаў сцяжок. Гэтае крыўднае паражэнне адкінула нашага земляка на 9 месца.

Першае месца заняў майстар спорту Ігар Цярэшка (г. Мінск), які набраў 14 ачкоў, другое – майстар спорту міжнароднага класа Дзмітрый Фадзееў г. Мінск), у якога было 13 ачкоў. Трэцім стаў кандыдат у майстры спорту Ягор Ханукаеў з 12-цю ачкамі (г. Мінск). Па 12 ачкоў набралі яшчэ 6 шашыстаў. Усе прызёры атрымалі дыпломы ад Федэрацыі шашак Беларусі і грашовыя прэміі.

Кандыдат у майстры спорту Мікалай Рылка набраў 11 ачкоў (тры перамогі, адно паражэнне і пяць нічыіх). Ганцаўчаніна не абмінула ўзнагарода: у намінацыі “Вэтэраны” сярод 20-ці ўдзельнікаў ён быў першым і атрымаў дыплом і грашовую прэмію.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago