Спорт

Каманда «Ганцавічы» пацярпела разгромнае паражэнне

Пасля 4-х тураў ФК “Ганцавічы”, згуляўшы тры матчы мела 9 ачкоў і трымала першы радок турнірнай табліцы. Столько ж ачкоў было ж і ў пінскага “Стэнлеса” і ФК “Новая Прыпяць” са Столінскага раёна.

Турнірная табліца перад матчам

Гэта быў 5-ы тур 2-й лігі Усходняй зоны Брэсцкай вобласці. Футбалісты “Стэнлеса” гулялі на полі саперніка. Да таго ж перад гэтым матчам атрымалі сакрушальную перамогу, абыграўшы «Ляхавiцкi Волат» з лікам 13:1. Яшчэ адна перамога “Ганцавіч” з буйным лікам на ФК «Іванава» – 7:1.

«Стэнлес» таксама ідзе без страт з двума разгромнымі перамогамі. Адметна, што з двума з трох былых сапернікаў «Ганцавічаў» пінчукі таксама згулялі. Каманду «Іванава» пінчане перамаглі 2:1, а «Ляхавiцкi Волат» 9:0.

І вось пры такім раскладзе, гуляючы на сваім полі, пасля трыўмфальнай перамогі над ляхавіцкім “Волатам” футбольны клуб “Ганцавічы” панёс сакрушальнае паражэнне. І што немалаважна – на стадыён прыйшло падтрымаць мясцовую каманду некалькі соцен балельшчыкаў.

Не дапамагло. “Стэнлес” фактычна гаспадарыў на ганцавіцкім футбольным полі. У першым тайме пінчане забілі 5 галоў(!). Нагадала адразу словы з песні: “какая боль, какая боль… Аргентина-Ямайка…”

У другім – футбалісты з Пінска пасля пяці забітых галоў паставілі яшчэ кропку, укалаціўшы шосты гол у вароты гаспадароў поля. Прытым ніводнага мяча ў вароты супернікаў ганцаўчане не забілі. Пінскі варатар з прозвішчам Перац аказаўся гэтым разам не прабіваемым. І абарона пінчан была бездакорнай.

Чаго не скажаш пра футбалістаў “Ганцавічы”. Адзін з актыўных балельшчыкаў і фанат ФК “Ганцавічы” Сяргей С, выказаў такое меркаванне аб няўдалай гульні сваёй каманды:

“Трэнер Андрэй Жалезны выбраў тактыку ісці з рагаткаю на танк. Нашы фактычна сталі сааўтарамі як мінімум трох, а то і чатырох галоў у свае вароты…  У нас каманда настрою: калі добра ідзе – то гуляюць. А калі абас…ся з самага пачатку, то і маем вынік”.

Наш субяседнік фактычна падвёў рысу, што аб’ектыўна ганцавіцкія футбалісты не былі гатовыя гуляць з такой камандай на роўных. Як вынік, мяч у іх не трымаўся зусім, пры гэтым праваліўся цэнтр поля і абарона.

Другі балельшчык дадаў: “Гэта нашым не з ляхавіцкімі гуляць. Там сабраліся хлопцы, быццам бы іх па дарозе налавілі, як некалі ў калгасе, хто бегае крыху, той і гуляў”.

Заклікі балельшчыкаў “верым ў каманду” і нешта пра бела-сіняе, хоць форма у ганцаўчан сіняя, таксама не стала стымулам для пералому ў гульні. Сумныя балельшчыкі пасунуліся са стадыёна без традыцыйных апладысментаў, як гэта бывае пасля перамогі сваёй каманды.

Чытайце таксама:
Пролететь мимо Парижа. Выступят ли белорусские спортсмены на ближайшей Олимпиаде?

Игорь Михалюк

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

16 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago