
Сяргея Багрова.
У прызначаны час, каля 16 гадзін, на вясковым полі сабраліся ўдзельнікі трох каманд – “Юнацтва”, “Маладосць” і “Ветэраны”.
Паглядзець на гульню прыйшлі аднавяскоўцы і госці. Настальгія па тых часах, калі круговіцкі стадыён збіраў сотні гледачоў і балельшчыкаў, той азарт і сяброўскія адносіны ў камандзе, цягне многіх аматараў і былых футбалістаў. А народу сабралася некалькі дзясяткаў, бо ў гэты дзень у Вялікіх Круговічах было свята вёскі.
Кожная з каманд сыграла па дзве гульні. Асабліва напруджаным быў апошні матч паміж “Ветэранамі” і “Маладосцю”. Удзельнікі каманд разумелі, што на кану стаіць кубак, таму без сапраўдных эмоцый не абышлося. “Ветэраны” не здаваліся да апошняга, а суддзя, напрыканцы , як падалося некаторым, зацягваў шанс. Пэўна, хацеў, каб старэшыя адыграліся.
“Што яны робяць? Хто ж так гуляе!? Па варотам біце, хлопцы!” – крычаў адзін з балельшчыкаў.
А аднаго футбаліста з каманды “ветэранаў”, дзядзька Вася, якога многія ведалі некалі як грознага інспектара рыбнагляда, гразіўся пабіць палкай. Пэўна, не спадабалася гульня гэтага футбаліста дзядзьку Васілю. Бо ў камандзе ”Ветэраны” гулялі яго два сыны.
Кожны забіты гол вызыва шквал аладысментаў, ці, наадварот, расчараваных каментрароў як ад ігракоў, так і са стараны балельшчыкаў. І да апошняга захоўвалася інтрыга: ці змогуць “Ветэраны” прадоўжыць серыю трохгадовых перамог і пакінуць у сябе пераходны кубак?
Калі надышла пара падводзіць вынікі, накал і крыкі паціху ўлегліся. Капітаны каманд ужо па-сяброўску раіліся і выбіралі, хто будзе лепшы ў намінацыях.
Асабліва ўраджаны былі футбалісты, якімі за 40, дэбютантам турніру, юным варатаром Ягорам, які вельмі лоўка лавіў кручаныя мячы, быццам бы ў яго былі годы практыкі.
“Па бацьку пайшоў, – казалі вяскоўцы. — Той таксама быў лепшым варатаром. На жаль, яго ўжо няма з намі… І вось бачыш – гены не падманеш, бацькова падмена падгадавалася”.
Яго бацька – Сяргей Гардзей, сапраўды быў выдадным варатаром і апошняй надзеяй футбольнай каманды “Сцяг Леніна”. Як кажуць, браў такія “небяручкі”, што ўсе даваліся дзіву. Прымаў Сяргей неаднаразова ўдзел і ў турніры “Ганцавіцкага часу”.
Але яго, на вялікі жаль, не стала ў 2018 годзе. Вечная памяць Сяргею Гардзею, круговіцкаму варатару і добраму, працавітаму чалавеку. Сыну Ягору ён перадаў свой варатарскі талент. І дзякуючы ў тым ліку і яго гульні, каманда “Маладосць” адабрала сёлета пераходны кубак у “Ветаранаў”.
Каманда “Ветэраны” на другім месцы, і “Юнацтва” – на трэцім.
Па выніках турніру былі ўзнагароджаны як каманды, так і асобныя футбалісты. Усё каманды-атрымалі грашовыя прэмі і дыпломы. Шмат намінацый было і ў асабістым заліку.
“Лепшы бамбардзір” – Савелій Блінкоўскі
“Лепшы нападаючы” – Эдуард Пакумейка
“Лепшы абаронца” – Аляксандр Заяц
“Лепшы варатар” – Ягор Гардзей
“Лепшы ігрок каманды”, якіх выбіралі самі футбалісты:
“Самы юны ўдзельнік турніра” – Ягор Занька
“Ветэран турніру” – Уладзімір Студэнт.
Самаму маладому іграку турніра споўнілася толькі 15 гадоў, а самаму старэйшаму – 56. Розніца ва ўзросце састаўляла 41 год!
Узнагароджаныя ігракі, акрамя грамат і дыпломаў, атрымалі падарункі. Лепшы бамбардзір – электрачайнік, лепшыя ігракі ў камандах – фірмовыя парасоны “Ганцавіцкага часу”, ігракі ў іншых намінацыях – фірмовыя кружкі “Ганцавіцкага часу”, арганізатар турніра – электраплітку.
Гэта быў ўжо 9-ты запар турнір за пераходны Кубак. Пачалося ўсё з таго, што некалькі ініцыятараў, адзін з іх быў Уладзімір Сямёнавіч Студзент і вясковы гумарыст Леанід Блінкоўскі, які прапанаваў сабраць каманды, прапанавалі пагульць у футбол падчас свята вёскі Вялікія Круговічы. Вырашылі згуляць матч «старыя» на моладзь.
Уладзімір Студзент шмат гадоў быў натхняльнікам і арганізатарам каманды калгаса «Сцяг Леніна», якая амаль заўсёды ў да 2000-х гадоў гады была ў ліку прызёраў чэмпіянату раёна.
Гэта былі часы, калі кругавіцкі стадыён збіраў сотні гледачоў. Уся вёска падтрымлівала тады хлопцаў, якія гулялі ў футбол. Таму хацелася былых футбалісты калгаса і вырашылі сабраць сяброў па камандзе, якіх жыццё раскідала па многіх гарадах.
Ідэю вясковага турніра падтрымаў галоўны рэдактар газеты “Ганцавіцкі час” Пётр Гузаеўскі, які жыў у В. Круговічах, тут закончыў школу, працаваў ў Круговічскім Доме культуры, быў адным з першых самадзейных артыстаў народнага тэатра “Паланіца”. І да таго ж Пётр Паўлавіч сам шмат гадоў гуляў за круговіцкую каманду ў чэмпіянаце Ганцавіцкага раёна па футболе.
Таму пытанне з дыпломамі, граматамі, прызамі і інфармацыйнай падтрымкай ад “Ганцавіцкага часу” не стала. Потым узнікла ідэя штогод гуляць за пераходны Кубак. І назва турніру стала “На прызы газеты “Ганцавіцкі час”.
Газету “чэсныя“ чыноўнікі выдаваць не далі са студзеня 2022 года, прыдумаўшы прычыну пра “загружанасць друкарні”. А “Ганцавіцкі час” застаўся і працуе як інтэрнэт-рэсурс.
Застаўся і турнір. І кожны год круговіцкія футбалісты арганізоўваюць яго, не забываючы пра “Ганцавіцкі час”.Турнір стаў традыцыйным, а маленькі кубак з кожным годам набывае каштоўнасць. Бо ён аб’ядноўвае тых, хто радуецца сустрэчам з землякамі і праверыць свае сілы на футбольным полі.
Акрамя жыхароў вёскі, з розных гарадоў прыязджаюць ураджэнцы Вялікіх і Малых Круговіч з розных гарадоў, каб прыняць удзел у матчах. Сярод іх ёсць, бізнесмены, праграмісты, настаўнікі, трактарысты і вадзіцелі і нават навуковец, кандыдат навук.
Яшчэ турнір стаў днём, калі раз на год можна ўбачыць сваіх сяброў па камандзе і пранікнуцца прыемнымі ўспамінамі. А ў 2015 годзе матчы былі прысвечаны 570-гадавіне з дня першага ўпамінання Круговіч ў гістарычных дакументах.
Адметнасць круговіцкага турніру па футболе ад іншых, якія ўзніклі ў вёсках Ганцавіцкага раёна, такіх як турнір памяці Фёдара Шайтара ў Дзяніскавічах, памяці Паўла Зуйкевіча ў тым, што асноўны склад каманд – гэта ўражэнцы і жыхары Вялікіх і Малых Круговіч.
Але іншы раз жаданне пагуляць было і ў футбалістаў іншых гарадоў. Напрыклад, Мікалай Мікадюк з Салігорска, якому за 60, і які некалі гуляў за салігорскі “Шахцёр”, завітаўшы ў Дзяніскавічы да родзічаў, неаднаразова прымаў удзел у турніры. Футбалісты сказалі, што не супраць запрасіць яго на наступны год, калі будзе юбілейны – 10-ы турнір.
А сёлета некалькі вядомых футбалістаў з Ганцавіч далучыліся да каманды круговічкіх футбаліста-ветэранаў. Але ні яны, ні палка дзядзькі Васіля не дапамаглі камандзе «Ветэраны» утрымаць Кубак чацвёрты год запар. Можа ў наступным годдзе?
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More