Прадаўцамі працуюць Марына і Таня – сімпатычныя, рухавыя, прыветныя маладзіцы. Неяк заходжу ў магазін і бачу: Таня сядзіць і пакуе ў мяшочкі з агульнай скрынкі пячэнне, а па яе твары цякуць слёзы. Яна не плача, не галосіць, не ўсхліпвае, сядзіць са спакойным выразам твару, па якім, здаецца, самі па сабе цякуць і цякуць слёзы.
Я – да яе:
– Што, Таня, здарылася?
– Ды нічога. Усё нармальна.
– Але ж — слёзы…
А цяпер невялікае адступленне пра Таню, каб стала зразумелай прычына яе слёз.
Таня – сімпатычная маладая жанчына. Родам яна з Бранска. Працавала прадаўцом у Маскве. Наш малады вясковец – з тых, што ездзяць на заробкі ў Расію, – пазнаёміўся з ёю ў Маскве. Маладыя людзі пакахалі адзін аднаго. І прамяняла Танюша сталічнае жыццё на вясковую палескую глыбінку. Жывуць пакуль у бацькоў мужа, гадуюць сынка. Муж па-ранейшаму ездзіць у Расію, Таня працуе ў вясковым магазіне. Купілі домік у вёсцы, прыводзяць яго да ладу, каб зажыць самастойна.
І вось Таня распавядае:
– Пакупнікоў сёння няма, і вырашыла я, каб часу не марнаваць, расфасаваць па мяшочках пячэнне. Прынесла скрынку з пячэннем, раскрыла, фасую. А пах ад пячэння такі прыемны, такі смачны, і, здаецца, нават знаёмы. Гляджу на этыкетку на скрынцы і бачу: ”Бранская кандытарская фабрыка”. Божачка, гэта ж фабрыка, ля сцен якой прайшло маё дзяцінства, бо жылі мы непадалёку ад яе, а гуляць любілі ля самых яе сцен. Мы яшчэ і таму там гулялі, што перападалі нам, дзятве, ласункі ад яе работнікаў.
І ўспомніўся мне родны горад, дом, дзяцінства, родныя…
Вось, аказваецца, які ён моцны – пах радзімы, пах дзяцінства… Мабыць, самы салодкі (з фабрыкай ці без яе) пах на свеце.
Паплач, Таня, паплач. Твае слёзы – святыя слёзы. Чыстая душа твая стане ад іх яшчэ святлейшай. Тыя, каго называюць бязроднымі ці перакаці-полем, не плачуць ні ад паху радзімы, ні ад яе радасці ці гора.
Вось, падумалася мне, каб мы маглі плакаць па радзіме, то меней было б сярод нас тых, хто толькі і лічыць, што радзіма нам нешта павінна. Пры гэтым забываюць, што і ў нас ёсць абавязкі перад ёю. І немалыя.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More