
Бывала, прыхаваем чыюсьці брамку ў канаве ці абабяром смачную яблыню альбо грушу. Альбо ноччу ўб’емся на градку з клубніцамі і спустошым яе, бы саранча.
Але найбольш цікава было ў той час, калі з’явіліся тэлевізары з пультамі. Гэта ж як можна павесяліцца! – адразу ж вырашылі мы. І пачалося… Хто-небудзь прыносіў пульт, і мы цэлым гуртам выходзілі на начную аперацыю. Загадзя разведаўшы, у каго ёсць тэлевізар, які працуе з пультам, і хто кладзецца спаць пазней, ішлі ў “госці”.
Падкраўшыся ў начной цемры пад акно, у якуюсь дзірачку паміж штораў назіралі за гаспадарамі, якія глядзелі тэлевізар, і чакалі зручнага моманту… У засадзе сядзелі іншы раз доўга. Гаспадар задрэмле, а мы шукаем, каб на канале якім музыка крутая, – і гук на поўную ўрубаем…
Бедны гаспадар спрасоння ўскоквае ледзь не да столі і са спуджаным тварам і вытарашчанымі вачамі шукае свой пульт, каб збавіць гук. Мы ж, паглядзеўшы на ўсё гэта, з вясёлым рогатам давалі драла цераз плот і імчалі да новай ахвяры.
Аднаго разу нехта з сяброў кажа: «Гляньце, вунь дзядзька Саша не спіць, давайце да яго». Сігануўшы цераз плот і прызямліўшыся ў густую крапіву, смачна лаючы завадатара, мы прыселі ля акна і пачалі чакаць… Дзядзька Саша быў заядлым аматарам футбола. Ён уважліва сачыў за матчам, дзе гуляла яго каманда. І вось на моманце, калі ігрок выходзіць сам-насам з варатаром і замахваецца, мой сябрук выключае тэлевізар. Дзядзька, не разумеючы, што адбылося, нервова клацае пультам. Пакуль тэлевізар уключыўся, каментатар сказаў, што гол забіты і зараз будзе паўтор. І тут на самым азартным моманце тэлевізар зноў тухне. Падхапіўшыся, дзядзька нервова клацаў па кнопках і ўключыў тэлевізар зноў. Але той момант ужо прайшоў. Ён плюхнуўся ў крэсла. А праз некаторы час пенальці! Карціна паўтараецца. Дзядзька Саша зароў, каментуючы матч трохэтажнымі непрыстойнымі словамі, і бразнуў пульт аб падлогу, са злосцю вырваў шнур з разеткі і пайшоў спаць.
Назаўтра дзядзька Саша з суседам павёз свой тэлевізар у горад, а мы рагаталі вечарам яшчэ болей, калі даведаліся што з яго садралі 100 тысяч рублёў за рамонт.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More