Жудасная трагедыя ў Расіі: Патануў прагулачны цеплаход. Лёс больш за 100 чалавек невядомы

Улады пацвердзілі гібель пакуль толькі адной жанчыны. Двое турыстаў змаглі самі дабрацца да берага.

Як перадае дзяржаўны тэлеканал «Расія», цеплаход, магчыма, быў перагружаны. Першапачаткова судна было разлічана на 140 пасажыраў, аднак білетаў на рачную прагулку 10 ліпеня было прададзена значна больш.

Па словах аднаго з відавочцаў аварыі, днём у гэтым месцы Волгі бушавала навальніца.

Адзін з тых, хто выжыў, распавёў, што цеплаход раптам нахіліўся на правы борт і вельмі хутка пайшоў на дно.

«Ніхто нічога не зразумеў».

Як паведаміў сайт МНС Татарстана вечарам у нядзелю, на борце цеплахода былі 150 турыстаў, 22 члены экіпажа, 12 работнікаў рэстарана і 4 аніматары.

Паводле апошніх звестак, (інфармацыя МНС Татарстана, выратавана 85 чалавек, прызнана гібель аднаго чалавека, лёс 102 невядомы.

Адзін з выратаваных пасажыраў заявіў журналістам, што падчас трагедыі загінула шмат дзяцей. Па яго словах,

літаральна за некалькі хвілін да трагедыі ў дзіцячы пакой на другой палубе на карме сабралі дзяцей, каля 30 чалавек, каб пагуляць.

«Баюся, што многія з іх загінулі», — сказаў ён «Інтэрфаксу».

Паводле яго слоў, асноўная прычына трагедыі — тое, што цеплаход быў вельмі стары.

«У нейкі момант ён заваліўся на правы бок, перакуліўся і літаральна за тры хвіліны пайшоў на дно. У гэты час была навальніца і моцны дождж. Загінулых вельмі шмат», — сказаў пасажыр. У яго самога патанулі жонка і ўнук.

Выратавальная аперацыя будзе працягвацца і ноччу.

Рымвід

Recent Posts

У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам

У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…

8 часов ago

Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально

Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…

8 часов ago

В грибах Гомельщины нашли избыток цезия

В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…

9 часов ago

Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную

У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…

9 часов ago

Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу

В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…

9 часов ago

За беспилотник грозит штраф и конфискация

Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…

9 часов ago