
З ім я пазнаміўся ў Маскве, калі сам жыў у гэтым горадзе. Рухавы і актыўны, Аляксей пагадзіўся адказаць на некаторыя пытанні “ГЧ” пра створаную ім супольнасць беларусаў у Маскве.
Аляксей, калі і чаму пераехаў у Маскву?
Пасля вучобы на юрыдычным факультэце ў Наваполацкім універсітэце і на аддзяленні паліталогіі ў Варшаве пераехаў у Мінск, дзе працягнуў займацца грамадскім жыццём, бо пад час вучобы быў вельмі актыўны і удзельнічаў у розных культурніцкіх і грамадскіх рухах.
У Мінску разам з сябрам з Задзіночання беларускіх студэнтаў арганізавалі Фэст студэнцкай творчасці “СтудФармат”, які стаў адным з першых незалежных фэстаў у Мінску. Гэта сёння культурнае жыццё Мінска насычанае, а тады такіх падзеяў не было.
Паралельна з гэтым займаўся бізнэсам. Прыганялі з сябрамі аўтамабілі з Прыбалтыкі і прадавалі. Але ў 2011 годзе пасля падвышэння мытных падаткаў аўтамабільны бізнэс скончыўся. Год думаў чым заняцца, перабіваўся падпрацоўкамі. А потым неяк паразмаўляў з сябрам, які на той час стала жыў і працаваў у Маскве. Ён сказаў:
“Прыедзь, паспрабуй! Спынішся ў мяне”.
Хоць ніколі не глядзеў ў бок Масквы, вырашыў рызыкнуць. Захацелася зразумець, ці варты я чаго, ці атрымаецца ў мяне жыццё ў Расіі. Таму увосень 2012 “паспрабаваў”. З таго часа стала жыву і працую ў Расіі, але па магчымасці стараюся часцей бываць на Радзіме.
Распавядзі пра арганізацыю беларусаў Масквы і падмаскоўя?
У Маскве ёсць афіцыйная структура “Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы””. Яна прадстаўляе беларусаў на афіцыйным узроўні. А “Беларусы Масквы і Падмаскоў’я” – гэта суполка беларусаў у сацыяльных сетках.
Напачатку даведаўся, што ў Маскве ёсць беларускія імпрэзы “Belarus Night Party”, на некаторых з іх я выступіў вядучым. А потым вырашыў стварыць новую суполку ў сацсетках і пачаў збіраць туды беларусаў, якія часова ці стала жывуць у Маскве.
Вось ужо 3 гады паціху збіраю. Працэсс цяжкі, бо шмат хто, пераехаўшы з Беларусі, стараецца максімальна асімілявацца, схаваць сваё паходжанне. Так часта ў профілях беларускіх грамадзян, пражываючых у Маскве, пазначаны як родны горад, менавіта Масква.
З гэтага часам адбываюцца нейкія камічныя сітуацыі. Заходзіш на старонку ў сацсетках такога “масквіча”, а ў яго ні слова пра Беларусь. Адкрываеш ягоных сяброў, а там людзі з Мінску, Брэсту, Пружанаў, Івацэвічаў, Клецка, Вілейкі і інш. Як гэта зразумець? Такім асобам пішу асабістыя паведамленні і запрашаю ў суполку. А да мяне прыходзяць пытанні:
“Як ты даведаўся, што я з Беларусі?!”
Чым суполка “Беларусы ў Маскве” можа дапамагчы , для прыкладу, ганцаўчаніну, які прыязджае на заробкі ў расійскую сталіцу?
У нас не арганізацыя, таму калі казаць пра дапамогу, то ў нас больш інфармацыйныя парады. Можна напісаць у сацсеткі з пытаннямі якія турбуюць і атрымаць добры адказ, а часам і рэальную дапамогу. Так, да прыкладу, нехта можа дапамагчы з рэгістрацыяй, а нехта перадаць з дому торбу ад маці, калі едзе на машыне з Беларусі.
Якія творчыя сустрэчы арганізоўвае суполка і якія планы ў вас наперадзе?
Калі колькасць удзельнікаў суполкі “Вконтакте” дасягнула 400 чалавек, я вырашыў паспрабаваць арганізаваць сустрэчу оффлайн і пазнаёміцца. Я не магу доўга сядзець на адным месцы. Калі доўгі час нічога не раблю, то мяне пачынае “падкідваць”!
Першая сустрэча ў нас атрымалась спантаннай і непадрыхтаванай. Таму для другой сустрэчы было вырашана падрыхтавацца загаддзя, зрабіўшы рэкламу ў сетках.
На другую сустрэчу ў кавярню прыйшло ўжо каля дваццаці чалавек. Тады было прынята рашэнне запрасіць каго-небудзь з сучасных беларускіх музыкаў. У Маскве час ад часу выступаюць беларускія гурты, але гэта канцэрты, на якія ты прыходзіш, слухаеш музыку і ідзеш да дому.
А мне хацелася арганізаваць сустрэчы, дзе б музыка быў як сябра, каб з ім ці з імі можна было б паразмаўляць. На такіх сустрэчах у нас ужо былі бард Сяргей Башлыкевіч і спявак Андрусь Такінданг, акрамя іх — грамадскі актывіст Францішак Вячорка. 1 сакавіка чакаем у госці музыку з гурта “У нескладовае” Рамана Арлова.
На такія мерапрыемствы заўсёды збіраецца пэўная колькасць людзей, якім важна пабыць разам і адчуць сябе беларусамі. Што тычыцца планаў, то нічога грандыёзнага: працягваю збіраць беларусаў Масквы і падмаскоўя на творчыя сустрэчы, стараюся павялічваць колькасць удзельнікаў суполкі, а таксама планую арганізаваць паказы сучасных фільмаў на роднай мове.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More