Дацкія школьніцы даказалі небяспеку Wi-Fi

Пяць вучаніц адной з дацкіх школ змясцілі шэсць скрынак з насеннемкрэс-салатыў пакой з двума маршрутызатарамі бяздротавага інтэрнэту, а яшчэ шэсць паставілі ў звычайным пакоі без доступу даWi-Fi.

За 12 дзён эксперыменту насенне ў скрынках, якія стаялі ў безвайфайным пакоі, моцна вырасла, тады як насенне ў пакоі звай-фай-рутарамічасткова загінула, часткова стаяла без росту.

«Гэта выклікала ажыўленую дыскусію ў Даніі што да патэнцыйнай небяспечнасці розных прылад, у тым ліку мабільных тэлефонаў іWi-Fi-абсталявання, для здароўя чалавека», — заявіў настаўнік біялогіі Кім Хорсвэйд.

Пасля таго як стала вядома аб гэтым экспэрыменце, даследаваннем зацікавіўся прафесар Каралінскага ўніверсітэта ў Швецыі. Са слоў Хорсвэйда, «ён паўторыць экспэрымент, толькі ў сапраўднай навуковай лабараторыі і з усёй сур’ёзнасцю».

Ідэя паставіць такі незвычайны экспэрымент з’явілася ў школьніц пасля таго, як яны заўважылі, што калі спаць побач з мабільным тэлефонам, то на наступны дзень становіцца цяжэй канцэнтравацца.

Паколькі ў іх не было абсталявання, каб праверыць чалавечы мозг на ўзаемадзеянне з выпраменьваннем ад тэхнікі, то вучаніцы рашыліся выпрабаваць свае здагадкі на раслінах.

Многія выказалі здагадку, што зусім не выпраменьванне ад бяздротавых прылад загубіласалату-разуху, а тэмпература:маршрутызатарыж грэюцца, а скрынкі стаялі побач. Аднак школьніцы кажуць, што кантралявалі тэмпературу ў абодвух пакоях і палівалі скрынкі.

Аналагічнае даследаванне было праведзена тры гады таму ў Нідэрландах, калі даследчыкі заўважылі, што ў некаторых дрэваў у бізнэс-раёнахсталі адвальвацца кавалкі кары.

Навукоўцы пастанавілі правесці даследаванне: 20 ясеняў цягам трох месяцаў падпалі пад розныя тыпы выпраменьвання. Мэтай эксперыменту было даведацца, як дрэвы рэагуюць на Wi-Fiсігналы.

Пасля апраменьвання дрэвы пачалі выяўляць тыповыя прыкметы хваробы, напрыклад, свінцовы бляск на лісці.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago