
Барыс Нямцоў быў лідарам расійскай апазіцыі, непрымірымым крытыкам Пуціна і расійскай агрэсіі ва Украіне.
У дапуцінскія часы ён быў віцэ-прэм’ерам урада і разглядаўся як іншы магчымы пераемнік Барыса Ельцына. Але выбар Ельцына паў на Пуціна.
Нямцоў адкрыта і недвухсэнсоўна асудзіў расійскую агрэсію ва Украіне ў 2014. Пуцінскія прапагандысты разгарнулі супраць сапраўдную кампанію нянавісці і цкавання.
Два тыдні таму на пытанне журналіста, ці не баіцца ён, што яго заб’юць, Нямцоў адказаў: «Вы ведаеце, так… Трохі. Не так моцна, як мама, але ўсё ж… Але ўсё ж я не так моцна яго баюся. Калі б я баяўся вельмі моцна, то наўрад ці узначальваў б апазіцыйную партыю, наўрад ці б займаўся тым, чым займаюся».
Дзень назад, 26 лютага, Нямцоў у фэйсбуку назваў Пуціна забойцам, якога чакае Гаагскі трыбунал.
«Я разумею, што крамлёўскім садыстам, якія ў дэталях ведаюць, што адбываецца з Саўчанкай, дастаўляе асаблівае задавальненне здзекавацца з яе, як у свой час здзекаваліся і давялі да смерці Магніцкага. Я таксама разумею, што яе смерць прывядзе да персанальных санкцый супраць Пуціна, — напісаў ён. — Далей будзе Гаага. Забойцам не спагадаюць», — напісаў Нямцоў.
Забойства Барыса Нямцова стала шокам для расійскага грамадства. Можна меркаваць, што яно выкліча новую хвалю эміграцыі з Расіі.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More