
Даход старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргея Гайдукевіча склаў 263 млн 158 тыс. 324 рублі. Гэта даходы ад заработнай платы, пенсіі, ад продажу аўтамабіля, а таксама даход, атрыманы з-за мяжы, і штомесячнае грашовае ўтрыманне. Ва ўласнасці Гайдукевіча знаходзяцца два легкавыя аўтамабілі: Nissan X-Trail 2014 года выпуску і BMW 730 1996 года выпуску.
Даходы яго жонкі Алы Гайдукевіч ад заработнай платы і ад здачы ў арэнду маёмасці склалі 238 млн 260 тыс. 448 рублёў. У яе ўласнасці знаходзяцца: жылы дом у вёсцы Сёмкава Мінскага раёна агульнай плошчай 155 м кв.; зямельны ўчастак у вёсцы Сёмкава Мінскага раёна плошчай 0,25 га; аднапакаёвая кватэра ў Мінску агульнай плошчай 30 м кв.; аднапакаёвая кватэра ў Мінску агульнай плошчай 25 м кв.; двухпакаёвая кватэра ў Мінску агульнай плошчай 35 м кв. Таксама яна мае легкавы аўтамабіль Renault-Duster 2013 года выпуску.
Даходы актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч у 2014 годзе склалі 60 млн 86 тыс. 98 рублёў. Гэта даходы ад заработнай платы і даходы, атрыманыя па дагаворы дарэння. Нерухомай маёмасці і транспартных сродкаў у яе ўласнасці няма.
Даходы яе мужа Віталя Караткевіча склалі 40 млн 47 тыс. 237 рублёў. У яго ва ўласнасці знаходзяцца легкавыя аўтамабілі Ford Scorpio 1988 года выпуску і Honda Accord 1998 года выпуску. Даходы маці Т. Караткевіч – Наталлі Халецкай – склалі 108 млн 536 тысяч 6 рублёў, у яе ўласнасці знаходзіцца кватэра ў Мінску агульнай плошчай 62 м кв.
Даход дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў 2014 годзе ад заработнай платы склаў 551 млн 761 тыс. 258 рублёў. Іншыя даходы і ўласнасць у яго, паводле дэкларацыі, адсутнічаюць.
Даходы жонкі дзейнага прэзідэнта Галіны Лукашэнкі ад заработнай платы, пенсіі і дывідэндаў склалі ў 2014 годзе 98 млн 223 тыс. 332 рублі. У яе ўласнасці знаходзяцца: жылы дом у Шклове Магілёўскай вобласці агульнай плошчай 115 м кв.; доля ў праве ўласнасці на жылы дом у вёсцы Вялікі Межнік Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці агульнай плошчай 53 м кв.; 56 акцый ААТ «Шклоўскі масларобны завод».
Даходы старшыні Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўнага атамана РГА «Беларускае казацтва» Мікалая Улаховіча ў 2014 годзе ад заработнай платы і пенсіі склалі 243 млн 502 тыс. 475 рублёў. У яго ўласнасці знаходзяцца: жылы дом у вёсцы Яцкаўшчына Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці агульнай плошчай 82 м кв.; зямельны ўчастак у вёсцы Яцкаўшчына Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці плошчай 0,25 га; жылы дом у вёсцы Млын Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці агульнай плошчай 45 м кв.; 240 тысяч акцый ААТ «Парытэтбанк».
Даходы яго жонкі Раісы Улаховіч ад заработнай платы і пенсіі склалі 235 млн 323 тыс. 678 рублёў. У яе ўласнасці знаходзіцца: кватэра ў Мінску агульнай плошчай 148 м кв.; гараж-бокс у Мінску плошчай 24 м кв.; адміністрацыйна-гандлёвае памяшканне ў Мінску плошчай 64 м кв. (доля – 99/100); адміністрацыйнае памяшканне ў Мінску плошчай 34 м кв. (доля – 99/100); гандлёвае памяшканне ў Мінску плошчай 16 м кв. (доля – 99/100); гандлёвае памяшканне ў раёне вёскі Азярцо Мінскага раёна плошчай 10 м кв.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More