Танныя еўрапейскія тавары праз Украіну ў Беларусь не пойдуць

“Тое, што называецца зонай свабоднага гандлю ў СНД — гэта проста папяровая фікцыя, а не сапраўдная зона, — усміхаецца такой здагадцы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук. — Таму я не думаю, што будзе нейкі наплыў танных еўрапейскіх тавараў. У нас выкарыстоўваюцца такія метады і інструменты супраць імпарту, што мыш не праскочыць, не кажучы ўжо пра тавары. Нават калі гэтая мыш з Украіны”.

Эканамічны эксперт украінскага аналітычнага цэнтра Барыс Кушніруктаксама перакананы, што беларусам не варта чакаць наплыву танных еўрапейскіх тавараў з Украіны. Маўляў, спробы рээкспарту безумоўна будуць, але вельмі кволыя.

“На украінскім рынку еўрапейскія тавары патаннеюць толькі намінальна, — тлумачыць сваю пазіцыю эксперт. — Бо з улікам глыбокай дэвальвацыі грыўны, для большай часткі насельніцтва гэтыя тавары ўсё адно застануцца надзвычай дарагімі. А таму і не трэба чакаць масавага завозу еўрапейскіх тавараў ва Украіну. На іх папросту не будзе попыту”.

Разам са стварэннем зоны свабоднага гандлю паміж Кіевам і Бруселем пачаў дзейнічаць і ўказ Уладзіміра Пуціна, які прыпыняе дамову пра існаванне зоны свабоднага гандлю паміж Расіяй і Украінай. Тлумачыцца такі крок “выключнымі абставінамі, якія закранаюць інтарэсы і эканамічную бяспеку РФ”.

“Калі ў 2011-м годзе ўкраінскі экспарт у Расію складаў каля 20 мільярдаў долараў, то па выніках 2015-га года ён не дацягнуў і да 4.5 мільярда, — тлумачыць, наколькі ўдараць па ўкраінцам расійскія санкцыі, Барыс Кушнірук. — Калі ж казаць менавіта пра харчовыя тавары, то сітуацыя ўвогуле абсурдная. Украінскі экспарт прадуктаў быў меншым, чым расійскі экспарт ва Украіну і складаў 150-170 мільёнаў долараў, гэта недзе 3-4% ад таваразвароту”.

Кабінет міністраў Украіны рэагуе санкцыямі ў адказ, эксперт не выключае, што праз Беларусь будзе адбывацца ўзаемны рээкспарт, «то бок праз Беларусь ва Украіну будуць ісці расійскія тавары, і наадварот. Так, як гэта ўжо адбываецца паміж Расіяй і ЕС, — працягвае думку эксперт украінскага аналітычнага цэнтра. — Я так разумею, што беларускае кіраўніцтва не хацела б губляць украінскі рынак, бо Беларусь мае станоўчае гандлёвае сальда з Украінай. Але ў гэтым была б моцна зацікаўленая Расія, каб яшчэ больш да сябе прывязаць Беларусь і мацней ударыць па Украіне”.

Тым не менш Барыс Кушнірук перакананы, што чакаць наплыву беларускіх тавараў ва Украіну таксама не трэба. Да таго ж праз пэўны час ва Украіне пачнуць набіраць моц розныя тэхнічныя рэгламенты, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Еўрасаюза, верагодна, што беларускі тавар папросту не будзе ім адпавядаць. Такая нечаканая праблема.

Рымвід

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago