У Міністэрстве ЖКГ не ведаюць, які працэнт жыроўкі аплачвае дзяржава

Тэарэтычна гэта значыць, што жыроўка патаннее, але спачатку паспрабуем спытаць у чыноўнікаў з ЖКГ, якую частку маёй жыроўкі сёння аплачвае дзяржава.

У абласных упраўленнях ЖКГ не могуць адказаць на гэтае простае пытанне, маўляў, яшчэ не з’явілася статыстыка за студзень. У магілёўскім упраўленні кажуць дзіўнае: “Такая інфармацыя штомесячна не збіраецца, а толькі кожны квартал. Штомесячна проста фізічна немагчыма сабраць і апрацаваць аператыўна гэтую інфармацыю”.

Па словах начальніка гродзенскага абласнога ўпраўлення ЖКГ Алега Шафранскага, адказаць на такое пытанне ўвогуле немагчыма.

“Я не змешваю віды дзейнасці і цэны на іх. Адпаведна, не магу пракаментаваць, колькі працэнтаў плацім мы, а колькі — дзяржава”.

Пачакайце, але ўказ кіраўніка краіны менавіта пра гэта.

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі проста перанакіроўваюць у Міністэрства эканомікі, маўляў, толькі там ведаюць пра гэта.

І толькі у разлікова-даведачным цэнтры горада Ліда далі адказ на пытанне, якое хвалюе ўсіх. У сярэднім па горадзе насельніцтва пагашае 32,7% кошту камунальных паслугаў, дзяржава — 67,3%. Атрымліваецца, у Лідзе цэны ў жыроўках будуць расці?

Прадстаўніца лідскага разлікова-даведачнага цэнтра супакойвае:

“Пакуль павышэння не плануецца, бо за студзень вельмі моцна павысілі камуналку. Вельмі шмат скаргаў!”

Міністэрства эканомікі паабяцала падлічыць дакладна і адказаць на гэтае складанае пытанне.

Рымвід

Recent Posts

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

33 минуты ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

17 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

18 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago