Прадпрымальнікі ў Гродне закрылі гандлёвыя пункты ў адказ на праверку падаткавікоў

Паводле яго слоў, раней кантралюючыя органы з Дзяржкамітэта па стандартызацыі праводзілі на гэтым рынку маніторынг, не зрабіўшы ніякіх дзеянняў. 6 верасня прадстаўнікі падатковых органаў з самай раніцы сталі правяраць у ІП наяўнасць суправаджальных дакументаў на тавары. Правяральшчыкі паспелі абысці ўсяго некалькіх прадпрымальнікаў, астатнія аператыўна закрылі свае гандлёвыя пункты.

“Такая рэакцыя сведчыць аб тым, што прадпрымальнікі па-ранейшаму не давяраюць падатковай, не давяраюць уладам”, — пракаментаваў сітуацыю Шумчанка.

Нагадаем, з пачатку гэтага года дзейнічае ўказ прэзідэнта № 222 аб прадпрымальніцкай дзейнасці. З-за патрабаванняў, якія змяшчаюцца ў ім, першыя некалькі месяцаў года была фактычна паралізаваная праца ІП, што гандлююць прадукцыяй лёгкай прамысловасці, бо цяпер яны могуць гандляваць толькі тымі таварамі, увезенымі з краін Мытнага саюза, на якія ў іх ёсць суправаджальныя дакументы.

Атрымаць такія дакументы вельмі праблематычна ў сувязі з пазіцыяй расійскіх партнёраў. Спробы ІП знайсці паразуменне ва ўладаў былі безвыніковымі, і да канца сакавіка большасць прадпрымальнікаў вымушаныя былі аднавіць працу, нягледзячы на рызыку быць аштрафаванымі і пазбаўленымі тавару.

Апошні раз гэтая праблема абмяркоўвалася 13 чэрвеня на арганізаваным “Перспектывай” форуме прадпрымальнікаў. Тады Шумчанка заяўляў, што аднаўленне праверак з боку кантрольна-наглядных органаў справакуе новую хвалю пратэстных выступаў ІП.

“Тое, што цяпер людзі маўчаць па ўказе № 222, гэта не значыць, што яны з ім змірыліся. Як толькі пачнуцца праверкі па накладных, адразу ж загучаць масавыя заявы і патрабаванні аб адмене гэтага ўказу. Прычым гэтыя заявы будуць падмацаваныя пэўнымі дзеяннямі саміх прадпрымальнікаў”, — прагназаваў лідар “Перспектывы”.
Рымвід

Recent Posts

У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам

У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…

6 часов ago

Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально

Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…

6 часов ago

В грибах Гомельщины нашли избыток цезия

В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…

7 часов ago

Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную

У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…

7 часов ago

Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу

В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…

7 часов ago

За беспилотник грозит штраф и конфискация

Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…

7 часов ago