Страна и мир

Зяленскі: “Ты павер, ён мне казаў, ты павер, Валодзя, гэта не я”

Па словах кіраўніка Украіны, пад час тэлефоннай размовы Лукашэнка звярнуўся да яго з тлумачэннем, што да запуску ракет, якія выкарыстоўваюцца для нападаў на тэрыторыю Украіны, ён не мае дачынення і нават выказаў свае прабачэнні. Вось даслоўная цытата Уладзіміра Зяленскага:

“Крыху пазней, дарэчы, праз некалькі дзён, першых дзён вайны, я размаўляў з Лукашэнкам па тэлефоне. І ён выбачаўся. Ён казаў, што гэта не я, з маёй тэрыторыі пускалі ракеты, і пускаў Пуцін. Гэта яго словы. У мяне ёсць сведкі. І я выбачаюся, ён сказаў. “Ты павер, — ён мне казаў, — ты павер, Валодзя, гэта не я… Я не кантралюю, — ён мне казаў, — я не кантралюю, гэта проста ракеты, гэта Пуцін. Я яму казаў: не трэба. Гэта было без мяне”.

Па словах Зяленскага, Лукашэнка казаў яму нанясці ўдар па нафтавым перапрацоўчым заводзе ў Мазыры. Аднак, такую прапанову кіраўнік Украіны праігнараваў, патлумачыўшы, што нават не збіраўся распальваць канфлікт. Таксама прэзідэнт краіны-суседкі расказаў на увесь свет, што Лукашэнка раіў яму не ваяваць з расіянамі. На што Зяленскі адказаў, што яны і не ваявалі, гэта Расія захапіла тэрыторыі суверэннай дзяржавы.

Амерыканскі журналіст Лекс Фрыдман (пры нараджэнні прозвішча Аляксей Фядотаў), мае ўкраінскія і яўрэйскія карані. Нарадзіўся ў Таджыкістане. Аўдыторыя падпісчыкаў Лекса Фрыдмана больше за 5 млн чалавек.

Интэрв’ю Лекса Фрыдман а з Уладзімірам Зяленскім доўжылася больш за тры гадзіны

 

Кіраўнік прэсс-службы Наталля Эйсмант аправяргае словы Зяленскага

«Ніякіх прабачэнняў прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў — па той простай прычыне, што прабачаць нам няма за што. Перш за ўсё таму, што Украіна, як мы памятаем, першай увяла санкцыі супраць Беларусі, нават апярэдзіўшы Амерыку і ўвесь Захад», — сказала Эйсмант каналу РБК.

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант апублікавала каментар, у якім апавяргла заяву Уладзіміра Зяленскага аб тым, што беларускі прэзідэнт прасіў прабачэння перад ім у першыя дні канфлікту ў 2022 годзе. Эйсмант падкрэсліла, што Лукашэнка не прыносіў ніякіх прабачэнняў, бо, на яе думку, няма за што выбачацца. Па яе словах, Украіна першай увяла санкцыі супраць Беларусі, нават апярэдзіўшы ЗША і ўсе краіны Захаду.

Эйсмант распавяла, што размова паміж Лукашэнкам і Зяленскім адбылася выключна дзякуючы «эмацыянальнай рэакцыі» малодшага сына Лукашэнкі, Мікалая, у якога быў нумар украінскага прэзідэнта ў тэлефоне. Паводле яе слоў, Лукашэнка заклікаў Зяленскага сесці за стол перамоваў. Пры гэтым яна заявіла, што беларускі лідар лічыць, што канфлікт часткова адбыўся з-за палітыкі Зяленскага, і калі б ён менш слухаў Захад, а больш арыентаваўся на інтарэсы свайго народа, вайны можна было б пазбегнуць.

Поўнае відэа інтэрв’ю на чатырох мовах:

Рымвід

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

7 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

14 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago