Categories: Регионы

Ганцавіцкія жарты ў Спораве ацанілі на «выдатна»!

Удзел у гумарыстычным прадстаўленні прынялі творчыя дэлегацыі ад усіх раёнаў і гарадоў Брэстчыны, а таксама прадстаўнікі Міншчыны, Гомельшчыны і Рэспублікі Польшча. Мерапрыемства было насычаным на жарты, жартоўныя песні, прыпеўкі і  гумарэскі.

Месца правядзення гэтага свята выбрана нездарма. Жыхары гэтай вёскі адметныя тым, што вельмі любяць і паважаюць гумар. У іх нават калі запытаешся: “А што ты за чалавек?” Яны адказваюць: “Які ж я чалавек? Я споравец! Ну той, хто заўжды смяецца”. Але ж не толькі яны адны смяюцца. Ганцаўчане таксама паказалі, што жартуюць яны не горш, а нават лепш за спораўцаў. Пацверджаннем гэтаму стала заслужаная ўзнагарода – Дыплом “Лепшая гумарыстычная праграма”, у якім адзначаецца: “За шчыры жарт, весялосць, высокі мастацка-гумарыстычны ўзровень выканальніцкага майстэрства”. І вялікая заслуга ў гэтым рэжысёра праграмы ад клубнай дэлегацыі раёна, метадыста раённага метадычнага цэнтра Мікалая Ленкаўца.

Ганцавіцкі раён прадставіў на суд гледачоў праграму “Вясковы смехарэпартаж”, старшынёй журы  фестывалю  з’яўляўся знакаміты пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Яе вядучы Віктар Супрун вельмі добра зазначыў, што чалавек павінен сябраваць з гумарам. Вясёлы чалавек заўжды добразычлівы, ён ніколі не зробіць шкоду другому. Людзі павінны ўсміхацца.

І гэта пацвердзілі самадзейныя артысты клубных устаноў нашага раёна. Так, у гумарэсцы “Гаспадар” сябе праявілі ганцаўчане Віктар Багроў, Ала Бабаева, Святлана Юркіна. Анатоль Занька з творчым падыходам аднёсся да сваёй ролі, у якой паказаў “рэцэпты”, якімі карыстаюцца старажылы вёсак. А вось вяскоўцаў, якія не толькі ўмеюць працаваць у СВК і на сваіх уласных гаспадарках, але таксама змястоўна пажартаваць на любую тэму, паказалі Ванда Чабатарэнка і Ала Шаматульская. Яны так выдатна паказалі гэты вобраз, што заслужылі шматлікія і па-сапраўднаму шчырыя апладысменты.

Жыццё імкліва бурліць і шточас з’яўляецца нешта новае, але да яго патрэбна адносіцца з гумарам. І гледачы, і журы на выдатна ацанілі мініяцюру “Флікер”.

Праграму рыхтавалі работнікі культуры. І яны самакрытычна аднесліся і да сябе,  паказаўшых тэатралізаванае прадстаўленне “Рэжысёр”. Сэнс яго быў у тым, што часам бывае так, калі малады спецыяліст, які толькі закончыў вышэйшую навучальную ўстанову, прыехаўшы на работу, з гонарам уяўляе сябе гэтакім “пупам зямлі”. Але ж да тых, хто не мае адукацыі, але ж мае жыццёвы вопыт, часам трэба і прыслухацца. І гэта пацвердзілі самадзейныя артысты: Аляксандр Прыгодзіч, Яўгеній Тамашэня, Ала Занька, Іван Галушка, Анатоль Фёдараў, Віталь Макаед. Неабходна адзначыць, што на гэтым фестывалі адной з намінацый было  правядзенне выставы “Выпечка вясёлага каравая”. Вядома ж, прыняць удзел у ёй можа не кожная гаспадыня. У пяціпавярховым доме немагчыма знайсці сялянскую печ. Каравай, каб ён быў духмяны, смачны, павінен быць выпечаны ў печы, што і зрабіла руплівая гаспадыня нашага раёна Вольга Шаматульская.  Яе каравай быў настолькі прыгожы, што на выставе ён прастаяў зусім нядоўга –  яго адразу з’елі.

  Шмат цікавага было на свяце, і, нягледзячы на спёку, якая прыпала на гэтыя ліпеньскія дні, усе былі задаволены гэтым сапраўдным цікавым святам гумару. Акрамя таго, не толькі ў гумары, але і ў спартыўных спаборніцтвах, пра якія нашу дэлегацыю ніхто не папярэдзіў, ганцавіцкія артысты не падкачалі. У трох спаборніцтвах –  валейболе, дарцы і перацягванні каната – яны занялі прызавыя месцы.

Паважаныя землякі, давайце часцей і часцей усміхацца, давайце паважаць адзін аднаго, знаходзіць добрыя, ветлівыя і добразычлівыя словы. Памятайце, хто любіць гумар – той і жыве даўжэй. Дык жывіце доўга, землякі!

Рымвід

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

2 минуты ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

3 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

4 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

23 часа ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago