Categories: Регионы

Як паладзіць людзям-суседзям?..

Пачухалі кулакі аб дзедаў плот

Васіль Канановіч патэлефанаваў на гарачую лінію “ГЧ” у роспачы. Ён расказаў, што ў цэнтры Хатыніч, каля магазіна “Лідзія” прадпрымальнік Лёвін паставіў шэсць альтанак.

“З аднаго боку, гэта добра: людзям ёсць дзе адпачыць. Але з другога боку, за апошнія пяць гадоў я ўжо стаміўся рамантаваць плот, які “трашчыць па швах” ад пастаяннага напору адпачываючых”, – патлумачыў Васіль Уладзіміравіч.

Мужчына расказаў, што ўжо звяртаўся да ўчастковага і ў Хатыніцкі сельвыканкам. Але там толькі спачувальна хістаюць галовамі і нічога не прадпрымаюць.

“Я ўжо змірыўся з тым, што ў туалет пад плот ходзяць, дарэчы, – побач з помнікам загінуўшым воінам! Але пры чым тут мой плот? Няхай прадпрымальнік Лёвін агароджвае сваю тэрыторыю, а мой плот адрамантуе!” – патрабаваў Васіль Уладзіміравіч.

Як расказалі некаторыя жыхары Хатыніч, Васіль Уладзіміравіч мае рацыю: па вечарах каля “Лідзіі” сапраўды бывае шумна, адпачываючыя выпіваюць, ну, а падвыпіўшым хочацца іншы раз памераць сваю сілу. І робяць яны гэта з дапамогай дзедавага плота.

Дарэчы, заўважылі вяскоўцы і тое, што Васіль Уладзіміравіч – надта акуратны і надзвычай працалюбівы чалавек, дбайны гаспадар. Таму “калі ўжо сказаў, што “дасталі” – значыць, сапраўды “дасталі”. Не адпіраўся ад таго, што такая праблема існуе, і старшыня Хатыніцкага сельвыканкама Генадзь Перашчук.

“Мы ўжо размаўлялі з уласнікамі магазіна, думаю, плот Уладзіміру Васільевічу адрамантуюць. А мы ўзмоцнім работу ў гэтым кірунку”, – сказаў Генадзь Аляксандравіч.

З гаспадыняй магазіна Лідзіяй Лёвінай спрабавала пагутарыць і журналіст. Лідзія Мікалаеўна словаахотліва расказала, што і міліцыя, і яны самі бываюць вечарам каля гандлёвай кропкі.

“Не думайце, што мы кінулі ўсё на волю лёсу. Але ж пры нас моладзь плот не ламае!” – сказала яна.

Аднак у адказ на прапанову пабудаваць сваю агароджу побач з суседскай, каб адчуць, ламае яе моладзь ці не, Лідзія Мікалаеўна кінула трубку і больш на званкі не адказвала.

Участковы Ігар Казак сказаў, што да яго ў бліжэйшы час Васіль Уладзіміравіч не звяртаўся. Ігар Мікалаевіч заўважыў, што перыядычна на тэрыторыю магазіна наведваецца ён сам, а нядаўна там пабываў з сацыяльным педагогам і дабравольнай дружынай.

“Маглі б і самі прадаўцы крыху сачыць за дысцыплінай вакол магазіна”, – сказаў участковы. Дарэчы, прадаўцы раней у размове з журналістам адзначылі, што бязладдзе робіцца пасля таго ўжо, як іх рабочы дзень заканчваецца.

Ігар Мікалаевіч параіў Васілію Уладзіміравічу напісаць пісьмовую заяву ў Ганцавіцкі РАУС “з мэтай устанаўлення асоб і прыцягнуць іх да адказнасці за пашкоджаную маёмасць”. Ён сказаў, што патэлефануе В. У. Канановічу, і, як толькі той будзе гатовы напісаць такую заяву, пад’едзе па яе. Калі будуць знойдзены і пакараны хаця б некалькі правапарушальнікаў, іншым будзе непанадна чухаць кулакі аб дзедаў плот.

Пакусалі суседскія пчолы

З Лідзіяй Дзям’янаўнай Валасюк сустрэліся выпадкова. Твар жанчыны быў чырвоны і распухлы. Як патлумачыла Лідзія Дзям’янаўна, гэта яе так пакусалі пчолы Рыгора Аляксандравіча Валчка, на якога яна і ішла скардзіцца ў сельсавет.

Рыгор Аляксандравіч паказаў, дзе і як стаяць яго вуллі: тры – ля самага плоту Лідзіі Дзям’янаўны, астатнія – крыху наводдаль. Пчаляр сказаў, што “належныя 25 метраў ад хаты” пры размяшчэнні вулляў ён захаваў. “Няхай не махаецца рукамі, калі каля яе пчолы лётаюць, а стаіць спакойна. Тады пчолы не зачэпяць”, – параіў Рыгор Аляксандравіч.

Як аказалася, у Беларусі да гэтага часу не існуе дакладных нарматыўных актаў, якія б рэгулявалі занятак пчалярствам. У “Рэкамендацыях па размяшчэнні і абсталяванні пасек пчалаводаў-аматараў (фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў і г.д.)” ААТ “Брэсцкае пчалярства” раіць вуллі з пчоласем’ямі размяшчаць на зямельным участку на адлегласці не бліжэй за 10 метраў ад мяжы ўчастка.

Калі гэта немагчыма, “вуллі павінны размяшчацца на вышыні не менш за 2 метры або аддзелены ад суседняга зямельнага ўчастка пабудовай, будынкам, збудаваннем, суцэльнай агароджай ці густымі кустамі вышынёй не менш за 2 метры”.

Нягледзячы на адсутнасць “пчалярскага” закона, ёсць Грамадзянскі кодэкс РБ, згодна якога, вінаваты ў прычыненні шкоды іншай асобе абавязаны кампенсаваць матэрыяльную шкоду. Можна сабраць медыцынскія даведкі, чэкі, што набывалі лекі, прыдбаць сведак – і накіроўвацца ў суд.

Аднак найлепш усё ж такі падружыцца з суседзямі. Рыгору Аляксандравічу варта прыслухацца да “Рэкамендацый…”, тым больш, што яны ім не выконваюцца: вуллі размяшчаюцца бліжэй за 10 метраў ад мяжы ўчастка пажылой суседкі. А заадно і пчаляру, і яго суседцы можна падумаць: ці вартае іх здароўе такіх эмацыянальных напружанняў. Можна па-суседску разабрацца і знайсці-такі агульную мову. Было б жаданне.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

11 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

17 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago