У Ганцавічах упаў дуб – пацярпелі буслы

“Буслы-бацькі яшчэ доўга кружылі над буслянятамі, звалі іх, курлыкалі, і ніяк не маглі паверыць, бедныя, што іх дом разбураны, а дзеткі загінулі… Цяжка было глядзець на гэта”, – сказаў пенсіянер Анатоль Матанскі, на падвор’і якога пасля навальніцы ўпаў дуб з буслянкай на ім. Здарэнне адбылося падчас разгулу стыхіі 29 чэрвеня, прыкладна ў 11 гадзен вечара, па вул. Лясной у горадзе.

Анатоль Матанскі, на падвор'і якога упаў дуб з буслянкай, хвалюецца за лёс птушак
Анатоль Матанскі, на падвор'і якога упаў дуб з буслянкай, хвалюецца за лёс птушак / Фото: Святланы Малышкі

Расказваючы пра бусліную трагедыю, пенсіянер відавочна хваляваўся: “Гэта было ноччу, але я яшчэ не спаў. На вуліцы неяк раптоўна раздаўся гучны трэск, і потым ўсё сціхла. Мне нават на розум не прыйшло, што там адбылося.  А раніцай прыйшла да мяне сацыяльны работнік дый кажа, што на агародзе ўпаў стары дуб. Потым яна дастала адно бусляня з-пад разбуранай буслянкі, а яшчэ адно прыдавіла гняздом…

Ён з горыччу сказаў, што зрадніўся з птушынай сям’ёй, якая пасялілася побач гадоў дзесяць назад, і з таго часу кожны год яны прыляталі на ўлюбёнае месца, каб звіць гняздо. Вось і на гэты раз бусліная сям’я выседзела некалькі птушанят.

Я дакладна не ведаю, колькі, бо не бачу. А суседзі казалі, што буслянят было трое”, – сказаў ён.

І дабавіў: “Птушак шкада…”.

Больш за ўсё пенсіянера хвалюе лёс выратаванага птушанці. “Яно, напэўна, загіне, бо спачатку спрабавала ўстаць на ногі, а цяпер ляжыць”, – сказаў Анатоль Матанскі.

Пасля здарэння яму трэба будзе распілаваць упаўшае дрэва, а таксама паправіць плот. За дапамогай пенсіянер звярнуўся да выратавальнікаў. 

Ён кажа, што ўпаўшая буслянка амаль што не разбурыла комін.

«Як яна не разраваціла тут усё, не ведаю! Яшчэ крыху, і застаўся я б без коміна«, – сказаў Анатоль Матанскі.

Из рубрики