Святланы Малышкі
Расказваючы пра бусліную трагедыю, пенсіянер відавочна хваляваўся: “Гэта было ноччу, але я яшчэ не спаў. На вуліцы неяк раптоўна раздаўся гучны трэск, і потым ўсё сціхла. Мне нават на розум не прыйшло, што там адбылося. А раніцай прыйшла да мяне сацыяльны работнік дый кажа, што на агародзе ўпаў стары дуб. Потым яна дастала адно бусляня з-пад разбуранай буслянкі, а яшчэ адно прыдавіла гняздом…”
Ён з горыччу сказаў, што зрадніўся з птушынай сям’ёй, якая пасялілася побач гадоў дзесяць назад, і з таго часу кожны год яны прыляталі на ўлюбёнае месца, каб звіць гняздо. Вось і на гэты раз бусліная сям’я выседзела некалькі птушанят.
“Я дакладна не ведаю, колькі, бо не бачу. А суседзі казалі, што буслянят было трое”, – сказаў ён.
І дабавіў: “Птушак шкада…”.
Больш за ўсё пенсіянера хвалюе лёс выратаванага птушанці. “Яно, напэўна, загіне, бо спачатку спрабавала ўстаць на ногі, а цяпер ляжыць”, – сказаў Анатоль Матанскі.
Пасля здарэння яму трэба будзе распілаваць упаўшае дрэва, а таксама паправіць плот. За дапамогай пенсіянер звярнуўся да выратавальнікаў.
Ён кажа, што ўпаўшая буслянка амаль што не разбурыла комін.
«Як яна не разраваціла тут усё, не ведаю! Яшчэ крыху, і застаўся я б без коміна«, – сказаў Анатоль Матанскі.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More