На перакрыжаванні дарог неабходны дарожныя знакі
У панядзелак раніцай, 17 кастрычніка, на скрыжаванні дарог гарадскіх вуліц Цэнтральная і Працоўная адбылася аварыя, у якой сутыкнуліся ГАЗ-69 і «Фальксваген-Гольф». Пасля гарачага “пацалунку” аўтамабіляў іншамарку прыйшлося цягнуць на тросе, а вось савецкі аўтамабіль аказаўся моцны і амаль не атрымаў пашкоджанняў.
Савецкая машына ГАЗ-69 пасля сутыкнення амаль не пацярпела, а вось у іншамаркі вялікія пашкоджанні / Фото: Петр Гузаевский
Па словах відавочцаў здарэння, удар быў такой сілы, што многія людзі, якія жывуць непадалёку, пачулі грукат нават праз зачыненыя дзверы і павыскоквалі на вуліцу.
Як высветлілася, вадзіцель ГАЗ-69, які рухаўся па вуліцы Цэнтральнай, не прапусціў іншамарку, якая ехала з вуліцы Працоўнай. Вынікам гэтага здарэння на гэты раз стануць толькі матэрыяльныя страты на рамонт аўтамабіляў. Вадзіцелі, на шчасце, на пацярпелі.
У 2011 годзе на гэтым перакрыжаванні гэта ўжо другая аварыя. Нягледзячы на шматлікія скаргі жыхароў гэтай часткі горада, дарогі тут не рамантуюць, яны “радуюць вока” выбоінамі, ды і дарожных знакаў няма. Акрамя гэтага, на перакрыжаванні вуліц растуць вялікія дрэвы і кусты, што значна абмяжоўвае бачнасць. Вадзіцелям прыходзіцца прыпыняцца, каб упэўніцца, што па дарозе не рухаецца другі аўтамабіль. На гэты раз вадзіцель не ўпэўніўся.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы из «КГБ», «СК», «милиции», «поликлиники», «отдела безопасности банка», уверенно и называют ваши данные. А через несколько минут могут подвести к тому, что ситуация очень серьезная и действовать нужно немедленно.