Маладая жанчына выпала з акна на пятым паверсе і загінула
З акна пятага паверха ў горадзе на вуліцы Будаўнікоў 6 студзеня выпала 23-гадовая жанчына, і загінула на месцы. Паведамленне ў міліцыю паступіла ў 9 гадзін 43 хвіліны ад дыспетчара аддзялення хуткай дапамогі Ганцавіцкай райбальніцы Ярашэвіч С.А, які паведаміў, што жанчына не падае прыкметаў жыцця.
Здарэнне адбылося ў доме па вуліцы Будаўнікоў, 19 у горадзе Ганцавічы / Фото: Петр ГУЗАЕВСКИЙ
Адзін з прахожых, які ўбачыў, што каля дома ляжыць дзяўчына, а каля яе плача мужчына, выклікаў хуткую дапамогу. Але ратаваць яе медыкам ужо было позна. Маладая жанчына ўпала на бетонны прыямак цокальнага падмурку дома і памерла ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.
Напярэдадні трагічнага здарэння, 5 студзеня, Вольга С., якая пражывала ў гэтым доме і працавала ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, разам з калегамі па рабоце і сяброўкамі адзначала Дзень работнікаў сацыяльнай абароны ў рэстаране “Цна”. Позна ўвечары разам з мужам яна вярнулася дадому.
А раніцай цела сваёй жонкі муж знайшоў з тыльнага боку шматкватэрнага дома.
Што адбылося ноччу і што стала прычынай трагічнай смерці, будуць высвятляць супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія праводзяць праверку па дадзенаму факту. Найбольш верагоднымі версіямі праваахоўныя органы лічаць няшчасны выпадак альбо самагубства.
Гэты трагічны выпадак атрымаў розгалас і спачуванне сярод жыхароў горада і раёна.
У кастрычніку мінулага года Вольга і Віталь толькі пажаніліся. Вельмі шкада, што ў пачатку сямейнага жыцця ўсё скончылася так трагічна.
Ганцавіцкі райаддзел Следчага камітэта звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія сталі відавочцамі, і тых, каму што-небудзь вядома па факце гэтага здарэння, пазваніць па тэлефоне 102 альбо 2-21-76.
Новости
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
Из рубрики
Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы из «КГБ», «СК», «милиции», «поликлиники», «отдела безопасности банка», уверенно и называют ваши данные. А через несколько минут могут подвести к тому, что ситуация очень серьезная и действовать нужно немедленно.