
Буйную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі затрымалі каля Смаленска. Фота ілюстратыўнае. www.rabochy-put.ru
Мабільная група пагранічнай службы і мытнікаў спыніла дзве фуры каля сяла Прыгорскае, што непадалёк ад Смаленска. Перавозілі дальнабойшчыкі цыгарэты, якіх налічылі аж 920 тысяч пачак.
Суправаджальных дакументаў на груз не было. Як паведаміла Цэнтральнае мытнае ўпраўленне РФ, кошт цыгарэт ацэньваецца больш чым 100 млн расійскіх рублёў. Гэта каля 1,1 млн долараў.
Хто ж пастаўляў гэты груз – не паведамляецца. Але зразумела, што закупіць такую партыю, акрамя тытунёвай фактыкі, наўрад іц дзе магчыма. Але тады пытанне – а дзе ж смуправаджальныя дакументы? Няўжо міма бюджэту нешта хацеў рэалізаваць тавар?
Гэта буйная партыя кантрабанды цыгарэт далёка не рэкордная. У краіны Еўропы, у Польшчу, Літву, ішлі нелегальна значна большыя партыі.
Так у сакавіку 2023 года на мяжы Беларусі з Літвой, літоўскія мытнікі затрымалі кантрабандных цыгарэт 1 млн пачак. Па іх ацэнцы кошт грузу быў каля 4 млн еўра. В дакументах быў заяўлены іншы. Падрабязна аб гэтым пісалі тут: Белорус поставил новый рекорд контрабанды сигарет в Литву (ganc-chas.com)
У кантрабандзе цыгарэт з Беларусі дапамагаюць і на тэрыторыі іншых краін. Узгадаем затрыманне злачыннай групы з 18 чалавек ў Польшчы вясной 2023 года. За два гады займаліся службовыя асобы мытні і памежнікаў, якія павінны выяўляць кантрабанду. Як падлічылі праваахоўныя органы, кантрабандай цыгатэт дзяржаве была нанесена матэрыяльная шкода 90 млн еўра.
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
This website uses cookies.
Read More