Юлія Матусевіч
Ушанавалі памяць Ніла Гілевіча
Літаратурная вечарына, прысвечаная юбілею Ніла Гілевіча, прайшла сёння, 6 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры ў Ганцавічах. Мерапрыемстава праходзіла па сцэнару, падрыхтаванаму бібліятэкай. Увазе гледачоў былі прадстаўлены біяграфічныя звесткі беларускага дзеяча, вершы, відэаролікі пра жыццё і творчасць народнага паэта. Выступіў перад прысутнымі і мясцовы паэт Аляксей Галаскок, які расказаў пра асабістыя сустрэчы з народным творцам.
Зажынкі былі з ліўнем і навальніцамі
Раённае свята “Зажынкі”, якое прайшло ў аўторак 12 ліпеня на полі СВК “Цельшына”, дало старт гарачай пары для хлебаробаў Ганцаўшчыны. Праграма святкавання на гэты раз была скарочанай, бо праз паўгадзіны пасля пачатку лінуў дождж. Арганізатары шкадавалі, што не удалося рэалізаваць усё запланаванае, а людзі старэйшага пакалення казалі, што калі на зажынкі ідзе дождж, то значыць будзе добры ураджай.
Таццяна Караткевіч: “Я размаўляю з народам, таму добра ведаю, як яму жывецца”
Таццяна Караткевіч стала першай з васьмі патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты (у ліку якіх і дзеючы кіраўнік дзяржавы), якая наведала Ганцавічы. У суботу 8 жніўня Таццяна Караткевіч з ініцыятыўнай групай сустрэлася з ганцаўчанамі і за паўтары гадзіны сабрала каля двух дзясяткаў подпісаў.