Ірына Дамарацкая, г. Ганцавічы
Усяго ў турніры прынялі ўдзел 35 спартсменаў з розных гарадоў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Чатыры ўдзельнікі былі майстрамі спорту. Гульні праходзілі па швейцарцы ў дзевяць тураў. На абдумванне хадоў кожнаму з сапернікаў давалася па 20 хвілін. Усе ўдзельнікі змагаліся за званне пераможцы і за пападанне ў прызавую шасцёрку.
У першы дзень было праведзена шэсць тураў, а потым усіх удзельнікаў чакала таварыская вячэра. Да таго ж, мясцовыя артысты паказалі цудоўны канцэрт. Прыемна адзначыць і тое, што прыезджым была бясплатна прадастаўлена гасцініца.
На другі дзень гульні прадоўжыліся. З кожным турам лідары мяняліся. Як і заўсёды ў “швейцарцы”, усё павінен быў рашыць дзявяты тур. Але на гэты раз ён нічога не вырашыў: трое ўдзельнікаў набралі па 13 ачкоў з 18 магчымых. Прыйшлося прыбегнуць к каэфіцыенту.
Лепшым ён аказаўся ў майстра спорту Аляксандра Барташа (Маладзечна), які і стаў пераможцам турніра. Другім стаў кандыдат у майстры спорту Аляксандр Аніська (Слонім). Трэцяе месца па-ранейшаму дасталася вядомаму ў Беларусі і самаму старэйшаму на гэтым турніры майстру спорту Вячаславу Палянскаму (Мінск). Усе прызёры атрымалі граматы, памятныя медалі і прызы.
На астатнія тры прызы прэтэндавалі чатыры ўдзельнікі, якія набралі па 12 ачкоў. Усе яны кандыдаты ў майстры спорту. Пагэтаму зноў прыйшлося звярнуцца да каэфіцыента. Ён вывеў на чацвёртае месца Канстанціна Белуша (Слонім), пятым быў Мікалай Рылка (Ганцавічы) і закрыў шасцёрку Мар`ян Пякарскі (Мінск).
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More