Categories: Спорт

Уладальнік Кубка Ганцавіцкага раёна па міні-футболе – каманда “Студэнты”

Аднак поўнай сенсацыі не атрымалася, бо другую каманду-фаварыта, “Студэнтаў”, якой яшчэ да пачатку матчаў безагаворачна прарочылі гульню ў фінале з “ПМК-14”, футбалісты “Бярозаўца” перамагчы не здолелі.

У турніры прынялі ўдзел дзевяць каманд, з якіх было сфарміравана тры групы. Група “А”: «ПМК-14», «РЖКГ» і СГВК «Любашава»; група «Б»: «Сатурн» (аматары, г. Ганцавічы), «Волна» (Хатынічы), СВК “Бярозавец” (у асноўны састаў увайшлі жыхары в. Малькавічы і баранавіцкія студэнты); група «С»: “ДЮСШ” (Агарэвічы), “Ліцэй” і “Студэнты” (ігракі якой на чэмпіянаце раёна выступалі за РЖКГ і сталі пераможцамі).

Па словах галоўнага суддзі Кубка па міні-футболе Міхаіла Ярашэвіча, турнір выдаўся захапляльным, і, напэўна, балельшчыкі не пашкадавалі, што два дні назіралі за цікавымі і неверагодна напружанымі матчамі сапернікаў.

“На гэты раз не атрымалася, як раней, калі шансы на перамогу мелі толькі дзве каманды і ўсе загадзя чакалі толькі матча паміж галоўнымі канкурэнтамі. Галоўнай і самай напружанай сустрэчай Кубка стала нават не гульня ў фінале, а гульня паміж камандамі “ПМК-14” і СВК “Бярозавец”.

Тое, што адбывалася на пляцоўцы, цяжка перадаць словамі, і эмацыйны накал адчувалі не толькі футбалісты, але і балельшчыкі. Дарэчы, хачу ім падзякаваць за падтрымку: у зале былі заняты ўсе лавы, многія балельшчыкі стоячы назіралі за гульнёй,” – сказаў Міхаіл Ярашэвіч.

Неверагоднае вязенне, ці гэта так не шанцавала футбалістам “ПМК-14”, але толькі ў першым тайме мяч пяць разоў трапляў у штангу варот “Бярозаўца”. Не дарэмна кажуць, што шанцуе мацнейшаму, і на гэты раз каманда “Бярозаўца” аказалася мацнейшай. У другім тайме, калі лік быў 1:1, прыкладна за пяць хвілін да фінальнага свістка “Барозавец” забіў другі гол і ўтрымаў гэты лік.

Нечаканае паражэнне моцна разачаравала пээмкоўцаў. Крыху кампенсавалі няўдачу ў суцяшальным фінале за 3-е месца, у якім “ПМК-14” перамагла “Сатурн”. Гэты матч быў запланаваны, каб даць адпачыць футбалістам перад фіналам.

Дарэчы, каб сыграць за 3-е месца, футбалістам “Сатурна” (аматарская каманда г. Ганцавічы) прыйшлося вырваць перамогу ў “Ліцэя”. І гэта была яшчэ адна гульня, якая парадавала балельшчыкаў. “Сатурн” спачатку вёў з лікам 2:0.

Потым “Ліцэй” зраўняў лік у матчы, і асноўны час гульні закончыўся з лікам 2:2. Серыя пасляматчавых пенальці вызначыла пераможцу. І тут барацьба ішла да апошняга, але ўдача была на баку “Сатурна”, які перамог у выніку пенальці з лікам 6:5.

А ў вырашальным фінальным матчы каманда “Студэнты” перамагла і заваявала вялікі фарфоравы Кубак, абыграўшы “Бярозавец” з лікам 5:3.

Кубкі ад ФСК «Здароўе» (фізкультурна-спартыўнага клуба) атрымалі і каманды, якія занялі 2-е і 3-е месцы. Узнагароды ўручыў і начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Яўген Кабрынец. Былі вызначаны лепшыя ігракі кубкавых сустрэч.

Лепшым абаронцам стаў Ілья Мурашка, (“Студэнты”), лепшым варатаром – Антон Жукоўскі (“ПМК-14”), лепшым нападаючым – Аляксей Ахрэмка (СВК “Бярозавец”). Ігракам уручылі памятныя сувеніры.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

6 минут ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago