Categories: Спорт

На Ганцаўшчыне стартуе раённы чэмпіянат па футболе

Плануецца, што гульні будуць праводзіцца ў адзін круг. Гэта значыць, супернікі сустрэнуцца ў рамках чэмпіянату з камандамі-супернікамі толькі адзін раз.Таксама запланавана правядзенне кубкавых сустрэч па алімпійскай сістэме: прайграў – выбыў, а ў фінале Кубак разыграюць дзве каманды.

У пятніцу, 21 чэрвеня, старт першынству дадуць каманды СВК “Цельшына” (в. Люсіна) і СВК “Бярозавец” (Малькавічы). Гульня прызначана на 19 гадзін і пройдзе ў вёсцы Люсіна.

У суботу, 22 чэрвеня, у 17-00 гадзін аматары футбола змогуць паглядзець матч на цэнтральным стадыёне ў горадзе Ганцавічы, дзе сустрэнуцца каманды “Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства” і СВК-ДЮСШ “Агарэвічы”.

А ў нядзелю , 23 чэрвеня, адбудуцца аж два матчы. У 14 гадзін на школьным стадыёне ў в. Хатынічы сустрэнуцца каманды СВК “Хатынічы” і “Азярэчча” (вайсковай часткі РФ). Увечары таго ж дня ў 18 гадзін на стадыёне ў Чудзіне каманду ПМК-14 будзе прымаць каманда СВК “Лань”.

Трэба адзначыць, што раённы чэмпіянат арганізаваны дзякуючы падтрымцы арганізацый і прадпрыемстваў Ганцаўшчыны, а таксама садзеянню кіраўніцтва Ганцавіцкага райвыканкама і асабістым намаганням начальніка аддзела фізкультуры, спорта і турызму Яўгена Кабрынца і спартыўнага кіраўніка клуба “Здароўе-7” Міхаіла Ярашэвіча.

Каб зрабіць штуршок і адрадзіць футбол ў Ганцавіцкім раёне, вялікае спадзяванне арганізатары і футбалісты ўскладаюць таксама на вас, паважаныя аматары футбола. Камандам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Прыходзьце на футбол і падтрымайце свае каманды.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

15 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

22 часа ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago