
Юрий Рымчёнок
Першы тайм праходзіў практычна ў роўнай барацьбе з невялікай перавагай івацэвіцкіх футбалістаў. Але атакі гаспадароў поля былі больш напорлівымі. На 13-й хвіліне гаспадарам гэта прынесла поспех: прыгожы гол забіў Яўген Круглоў.
У другой палове сустрэчы ганцаўчане зрабілі дзве замены. На 63 хвіліне Кірыл Жданюк замяніў Мікіту Пічыца, а на 74-й хвіліне на поле на замену Андрэя Іванісені выйшаў намеснік старшыні клуба ФК “Ганцавічы” Міхаіл Ярашэвіч, які таксама заяўлены ў складзе ігракоў нашай каманды.
Па словах Міхаіла Міхайлавіча, за пяць гадоў гэта быў яго першы выхад у афіцыйнай гульні. Замена аказалася апраўданай. У апошнія 15-20 хвілін другога тайма ФК “Ганцавічы” ўзяў ініцыятыву ў свае рукі. Націск на вароты гаспадароў поля ганцаўчане ўзмацнілі. Футбалісты з Івацэвіч стаміліся і ігралі, як кажуць, на адбой, каб утрымаць мінімальную перавагу. Але гэта ім не ўдалося. За тры хвіліны да заканчэння асноўнага часу гульні пасля падачы з вуглавога Іван Вадап’ян зраўняў лік, і ён стаў 1:1. Яшчэ некалькі разоў ганцаўчане стваралі вострыя сітуацыі каля варот гаспадароў і мелі магчымасць павялічыць лік у матчы. Не шанцавала з завяршэннем галявых момантаў. Але два ачкі за нічыю – таксама добры вынік. ФК “Ганцавічы” пакуль з’яўляецца лідарам на турнірнай табліцы.
Трэба адзначыць, што ў асноўным саставе за ФК “Ганцавічы” ў гэтым матчы іграла большасць ганцаўчан, так як некалькі баранавіцкіх легіянераў з нашай каманды не змаглі прыняць удзел.
Наступную гульню ФК “Ганцавічы” правядзе на сваім полі з камандай “Белсолад” Іванаўскага раёна, якая займае зараз другое месца і мае на сваім рахунку 13 ачкоў пасля пяці гульняў: тры выйгрышы, адну нічыю і адно паражэнне. У ФК “Ганцавічы” на сённяшні дзень 15 ачкоў за чатыры выйгрышы і адну нічыю.
Матч ФК “Ганцавічы” – “Белсолад” Іванава адбудзецца на цэнтральным стадыёне ў Ганцавічах 29 чэрвеня ў 16.00.
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре.…
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
This website uses cookies.
Read More