
Юлия Полесская
БЯРОМ ТАВАР ДАБРАВОЛЬНА-ПРЫМУШАЛЬНА
Інфармацыйнай нагодай для гэтай публікацыі сталі каментарыі наведвальнікаў нашага сайта. “Ненавiджу супер, гiпер i да т.п.-маркеты! Я заўседы набiраю ў iх лiшняга, клюючы на знiжаныя цэны – i ў рэшце рэшт раскiдаю грошы…” – скардзілася Пакупніца. Салідарная з ёй Валянціна дадавала:
“Маркетынгавая служба тут працуе па ўсіх правілах ўцюхвання пакупнікам заляжалага тавару. Напрыклад, тавар часта перакладваецца. І пакуль знойдзеш тое, па што прыйшоў, набярэш кошык непатрэбнага…”
Каментатары маюць рацыю. Як расказала ганцаўчанка Таццяна Еўсюкова, якая зараз жыве ў Каралёве (Падмаскоўе) і працуе ў сферы гандлю, любы прадуктовы магазін, нават невялікі, – гэта граматна арганізаваная сістэма, мэта якой – прымусіць пакупніка набыць як мага болей тавараў.
Як пазбегнуць незапланаваных пакупак? Сёння мастацтву прадаваць (мерчындайзінгу) спецыяльна навучаюць, любы мала-мальскі талковы прадавец ведае яго псіхалагічныя прыёмы. А засноўваюцца яны на падставе вынікаў даследаванняў і статыстычных дадзеных.
Так, вядома, што толькі каля 30% пакупнікоў карыстаецца спісам тавараў, якія збіраецца купляць, астатнія вырашаюць, што купляць, непасрэдна ў магазіне. У выніку каля дзвюх трэціх пакупак мы здзяйсняем імпульсіўна, не мэтава. Толькі ўявім! У сярэднім пакупнік купляе патрэбных прадуктаў на суму, напрыклад, 80 тысяч рублёў, а пакідае ў магазіне… 240 тысяч! І гэтыя грошы пераплачвае, як правіла, за тавары, не надта карысныя для здароўя, напрыклад, салодкія прысмакі.
Граматныя таваразнаўцы, прадаўцы (а ў буйных гандлёвых цэнтрах над гэтым працуюць цэлыя службы) пачынаюць “апрацоўваць” кліентаў яшчэ пры ўваходзе ў гандлёвае памяшканне ці залу. Большасць людзей – праўшы, таму ўваход у магазін размяшчаюць справа.
Спецыялісты даўно заўважылі, што спрыяюць прадажам утульны інтэр’ер гандлёвай кропкі, лёгкая музыка, добрае асвятленне і прыемныя пахі. “На руку” мерчындайзерам іграюць і негатыўныя ўспаміны старэйшага пакалення пра дэфіцыт, і знаёмае з дзяцінства “хачу ўсё і адразу!”, і прыхільнасць пакупнікоў да брэндавых, ці “раскручаных”, тавараў…
Мастацтва продажу заключаецца і ў правільна размешчаным тавары. Напрыклад, паліцы запаўняюцца поўнасцю, нават пад столлю ставіцца калі не тавар, дык пустыя прыгожыя скрынкі. Такім чынам у вачах пакупніка ствараецца ілюзія дастатку.
Тавар выкладваецца на паліцы ў пэўнай паслядоўнасці: ад малога – да вялікага, ад светлага – да цёмнага. Побач выкладваюцца прадукты, якія могуць дапаўняць адзін другі: каля піва – чыпсы, каля мяса – прыправы. Каля топавага прадукта можа стаяць такі ж тавар мfлавядомага вытворцы, што дапамагае хутчэй раскруціць яго.
Тавар, да якога прадавец хоча прыцягнуць увагу, размяшчаецца на ўзроўні вачэй. Такія хітрыкі прыносяць двайны даход: ад пакупнікоў, якія часцей бяруць такі тавар, і ад вытворцаў, якія змагаюцца за лепшыя месцы на паліцах.
Яшчэ адна хітрасць – прадаўцы іншы раз “забываюць” ці “не паспяваюць” напісаць кошт прадукта. Пакупнік, які кладзе такі тавар у кошык, каля касы ці пазней можа здзівіцца высокай цане тавару, але рэдка каторы з іх вяртае яго назад.
Добрае асвятленне і каляровае афармленне таксама спрыяюць паспяховаму продажу. Так, пад яркім асвятленнем каўбасныя вырабы набываюць апетытны бляск і яркі колер, выпечка здаецца румянай, як на малюнку ў кніжцы, прывабна выглядаюць і многія іншыя прадукты. У граматна аформленых магазінах бывае шмат чырвонага і сіняга колеру, пад уздзеяннем якіх людзі дзейнічаюць больш імпульсіўна.
Па сутнасці, мастацтва продажу заснавана на маніпуляванні свядомасцю кліента. Калі мы гэта ведаем, нам прасцей не паддавацца “дабравольна-прымушальным” хітрыкам. Варта толькі прывучыць сябе падпарадкоўвацца некаторым правілам, якія дапамогуць процістаяць гандлярскім маніпуляцыям.
Дарэчы, іх таксама падказала Таццяна: “У магазіны, асабліва буйныя, карысна хадзіць са спісамі тавараў, якія неабходна купіць. Тады ёсць гарантыя, што пойдзеш па хлеб і набудзеш менавіта яго. З цягам часу таварная ліхарадка прытупляецца, і ўжо не хочацца цягацца па аддзелах, дзе пакупкі рабіць не запланавана.
Варта не шкадаваць некалькіх хвілін свайго каштоўнага часу, каб захаваць сваё не менш каштоўнае здароўе і прагледзець дату вырабу тавару, тэрмін годнасці, а таксама склад прадукта.
Карысная парада – захоўваць таварныя чэкі хаця б да таго моманту, пакуль праверыце тавар дома, калі не зрабілі гэтага ў магазіне. Чэк – гэта дакумент, які дазваляе вярнуць тавар прадаўцу ці звярнуцца ў суд, каб абараніць свае правы спажыўца”.
Яшчэ некалькі парад, якія дапамогуць пазбегнуць незапланаваных пакупак. Нельга хадзіць у магазіны галодным. Лепш не браць тавар, на якім няма цаны, або спытаць пра яе ў прадаўца і, калі яна не задавальняе, не саромецца адкласці прадукт убок. Нават калі чэк прабіты, можна адмовіцца ад некаторых прадуктаў: можна сказаць, што ў вас не хапае грошай. Варта памятаць: кліент заўсёды мае рацыю!
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More