
Анна Кочегарова
Адказ на пытанне журналіст “ГЧ” знайшла ў супрацоўніка аддзела прасоўвання паслуг Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Руслана Казіміравіча Шавялінскага:
– Мы перш за ўсё – прадпрыемства сувязі. Галоўныя для нас – паслугі тэлефанізацыі, прадастаўленне доступу да сеткі Інтэрнэт і інтэрактыўнае тэлебачанне. І цяпер мы намераны больш увагі ўдзяляць паляпшэнню якасці менавіта нашага сэрвіса. Да гэтага ў Белтэлекаме працавалі пункты калектыўнага карыстання, а з 1 лютага яны былі пераўтвораны ва ўласныя сэрвісныя цэнтры. Менавіта таму мы адыходзім ад прыёму плацяжоў старонніх арганізацый. І нашы аператары цяпер паведамляюць пра гэта кліентам. А прыём грашовых сродкаў старонніх арганізацый мы пакінулі банкаўска-фінансавай сферы.
Акрамя таго, такое рашэнне прынята ў канве дзяржаўнага рашэння аб павелічэнні долі безналічных плацяжоў. Цяпер дзейнічаюць інфакіёскі, банкаматы. Пры неабходнасці мы гатовы паставіць тэрміналы і на сваёй тэрыторыі. Але пакуль па Ганцавічах, наколькі нам вядома, у суседнім памяшканні РУП “Белпошта” тэрмінал асаблівай папулярнасцю не карыстаецца. Таму ставіць яго яшчэ і на тэрыторыі суседняга памяшкання, якое належыць Белтэлекаму, не мае сэнсу.
Журналіст таксама пацікавілася ў Руслана Казіміравіча, ці чакаецца пры гэтым скарачэнне кадраў. “Гэтае пытанне не зусім да мяне, але наколькі я ведаю, пакуль аб скарачэнні кадраў размова не вядзецца, – адказаў Руслан Казіміравіч. – Аднак тое, што скарачэнне аб’ёмаў выканання работ заўсёды цягне за сабой аптымізацыю кадраў – гэта вам любы спецыяліст скажа”.
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More