СВК “Агарэвічы” на мяжы краху
Годам няйздзейсненых чаканняў назваў 2015 год старшыня СВК “Агарэвічы” Віктар Коўш на справаздачным сходзе гаспадаркі, які адбыўся ў мінулую суботу ў Агарэвіцкім СДК. Галоўны паказчык работы сельгаскааператыва – нарошчванне даўгоў і работа ў мінус: страты за мінулы год скалі 4,7 млрд рублёў! А агульны доўг гаспадаркі – больш за 24 млрд рублёў.
Пасля гэтага можна было нічога больш не пісаць, акрамя аднаго слова “Ж…ПА!” Канешне, непрыгожа так казаць, але ж гэта, на жаль, так. Згодна са справаздачай аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці сельгаскаператыва ён можа стаць адкрытым акцыянерным таварыствам, як і другія калгасы.
Вось толькі СВК “Агарэвічы” – гэта яшчэ амаль дзве сотні работнікаў, за якімі стаяць сем`і, дзеці, і калгас заўсёды быў асновай вёскі. Але што з ім будзе далей?
Трымаючы справаздачу перад работнікамі гаспадаркі і раённым кіраўніцвам, старшыня СВК Віктар Коўш засяродзіў большую ўвагу на аналізе дапушчаных памылак, за кошт якіх гаспадарка атрымала мільярдныя страты. Асноўнымі віноўнікамі ён назваў недахоп грошай і надвор`е. Надвор`е стала “вінавата” на 2 млрд рублёў, бо бульба не ўрадзіла, кукурузы менш сабралі і рапсу. “Агарэвічы” адзіныя ў раёне для выплаты зарплаты бяруць крэдыты ў банку. Баранавіцкаму малаказаводу павінны здаваць бясплатна малако на працягу некалькіх месяцаў, бо ў кошт будучага малака запазычылі 2 мрлд 49 млн рублёў. А выручкі ў месяц – крыху больш за 700 млн рублёў, якіх нават на зарплату не хапае, не кажучы пра астатнія выплаты.
З трыбуны гучалі правільныя логунгі: “Трэба знізіць затраты на вытворчасць прадукцыі!”, “Максімальна павялічыць страты ў малочнай сферы, жывёлагадоўлі, раслінаводстве!”, “Не трэба спадзявацца на бюджэтныя сродкі!” і інш. Але адной яркай і шчырай цытатай старшыня выдаў, на што ў яго галоўнае спадзяванне: “Як праваслаўныя людзі, мы абапіраемся на Божую дапамогу…”, – сказаў старшыня. Бог сапраўды ім дапамагаў і няблага, праз пасрэдніка ў асобе старшыні райвыканкама, які даверыў адказны пост Віктару Мікалаевічу.
Бог чуў іх малітвы і “раіў” старшыні райвыканкама дапамагаць. Акрамя запланаванай патрымкі, яшчэ 1 млрд 200 млн рублёў было выдзелена ў мінулым годзе з раённага бюджэта. Толькі патанулі яны, як і іншая дзяржаўная дапамога, у бочцы без дна. “Даў, а яны прапалі! І ўсё з-за безгаспадарчасці. А зараз ахове здороўя, культуры трэба падціснуцца, – сказаў Аляксандр Саланевіч. – Я ўжо і забраць іх не змагу. З чаго забіраць, калі за паліва дзяржаве павінны 1,4 мільярды, за электраэнергію …»
“Я павінен сёння быць ў «Крышылавічах» таксама на сходзе, але хацеў пачуць ваш даклад, – сказаў старшыня райвыканкама. – Дысцыпліна ў вас крыху палепшылася, але ваша гаспадарка першая ззаду. Да чаго вы прыйшлі?! Я не пачуў, што вы будзеце рабіць далей. Мне слаба верыцца, што будуць змены да лепшага. Вы ўжо павінны былі перагледзець кадравую палітыку і зрабіць захады, каб паказваць не страты, а стаць на шлях прыбытковай работы. Але ніякіх зрухаў няма. Салому нават з палёў не звезлі. Такое толькі ў вас і ў “Крышылавічах”.
Па словах А. Саланевіча, у СВК “Агарэвічы” самая вялікая колькасць бухгалтароў і самы вялікі фод зарплаты. Гэта выклікала смех у зале, і Аляксандр Паўлавіч растлумачыў, што мае на ўвазе агульны фонд, які вялікі з-за таго, што ў СВК 183 работнікі.
«Я скажу вам праўду. У вашай гаспадарцы максімум 130 чалавек павінна быць. Другога выйсця няма, – сказаў А. Саланевіч. – “Агарэвічы” на асобым рахунку ўжо ў Савеце Міністраў – за вашы даўгі за электраэнергію, якіх каля двух мільярдаў павінна быць. За студзень зусім нічога не заплацілі, а абагравальнікі цэлы дзень працуюць, і ніхто гэтага не кантралюе. Калі вы тэрмінова не зробіце вывадаў, вы застаняцеся на вуліцы!»
Па словах кіраўніка раёна, надзея ўсё ж ёсць, бо ў Агарэвічах самыя лепшыя землі, граматныя спецыялісты. Але так адбылося, што СВК скацілася на самае дно, і цяпер трэба думаць, ці не аддаць гэтыя землі іншай гаспадарцы…
“Бярыце прыклад з “Цельшына”: яны не бяруць крэдытаў, будуюць і рамантуюць гаспадарчым спосабам, зарплату плацяць своечасова», – заўважыў Аляксандр Паўлавіч.
Па словах работнікаў кааператыва, спадзяванні на новага кіраўніка гаспадаркі, якому старшыня райвыканкама даверыў узначаліць СПК “Агарэвічы”, сумніўныя. За пяць месяцаў працы Віктара Мікалаевіча на пасадзе старшыні ніякіх зрухаў да лепшага не адбылося. Маладога кіраўніка людзі па-свойму шкадуюць, бо разумеюць, у якое “балота” ён трапіў (да гэтага даўгоў было мільярды). “Ён ведаў куды ішоў, а калі не можаш, то не бярыся, – сказаў адзін з работнікаў, які папрасіў не называць прозвішча, паабяцаўшы, што пры нагодзе сам скажа старшыні, што трэба пакласці партфель і пайсці ад іх. – Калі б кіраўнікі атрымлівалі зарплату па паказчыках дзейнасці гаспадаркі і такую, як мы, па паўтара-два мільёны, то не было б такога бардаку! А то, пэўна, аклад маюць па мільёнаў 15, машыну службовую і іншыя прывілеі і ні за што не адказваюць!” Вось наконт “ні за што не адказваюць” да нядаўняга часу і сапраўды так было. Але, па словах старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча, на апошняй нарадзе ў аблвыканкаме, якая прайшла ў мінулую пятніцу, асобныя старшыні трымалі адказ перад губернатарам. За дапушчаныя страты з імі будуць разбірацца органы правапарадку.
Каб я не ведаў, хто з’яўляецца старшынёй СВК, то на аснове даклада сказаў бы, што гэта Ларыса Супрун – галоўны эканаміст СВК “Агарэвічы”. У яе змястоўным аналізе гучалі лічбы не толькі аб тым, ад чаго апускаюцца рукі (пры зарплатах у 1,5-2 млн рублёў ахвоты працаваць у людзей няма), але і разумныя прапановы аб тым, што і каму канкрэтна трэба рабіць. І калі яе вывады старшыня не прыме на ўзбраенне, то верагодна, што СВК “Агарэвічы” чакае не толькі скарачэнне штатаў на 50 чалавек, але і чарговая змена кіраўніцтва.
Апошнім падвёў вынікі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, які ведае сітуацыю ў гаспадарцы, бо сам шмат гадоў узначальваў гэты калгас. І выступленне яго было прамым і зразумелым.
“Вынікі страт у 4,7 млрд рублёў кажуць пра ўсё. Менш вырасцілі, менш прадалі – менш і атрымалі. А зарабляць хочаце больш? Дзе вы такое бачылі? У вас няма грошай. З чаго павышаць зарплату? Былі часы, калі можна было браць танныя крэдыты , а зараз трэба мяняць адносіны да працы і напружваць мазгі. А чакаць, што дадуць, бо вам трэба, можаце забыцца. «Трэба» – гэта ў вас, як я разумею, – «дайце». Кончылася давалка!” – сказаў Віктар Якаўлевіч.

Па выніках дакладаў работнікі СВК прагаласавалі за праект рашэння: работу праўлення прызнаць “недастатковай”. Што гэта за адзнака, незразумела. Пры такіх паказчыках праўленню трэба падаваць у адстаўку альбо працаваць за мінімальны заробак, пакуль мінус у паказчыках работы не будзе заменены на плюс.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что пока её выращивают точечно – в Могилёвской, Минской и частично Витебской областях – и в объёмах, больше похожих на эксперимент, чем на индустрию.
Как ресторатор из Минска стал автором главного проекта для беднейшего района Беларуси
Что на самом деле получают жители районов от программы «Один район – один проект», которую изначально подавали как спасательный круг для белорусской глубинки? Инициатива стартовала в 2022 году, реализованных проектов немного, и это повод смотреть не на презентации, а на реальные итоги. История Шарковщины в этом смысле показательная.
«Экономическая газета» в печатном виде прекращает выпуск
Редакция одного из немногих авторитетных деловых изданий Беларуси – «Экономической газеты» – официально объявила о завершении печатной версии. С июля 2025 года газета больше не будет выходить в привычном бумажном формате. Почему же издетели, а это акционеры ЗАО «Белбизнеспресс», приняли решение, которое стало итогом целой эпохи?