Выбарчай камісіі ў Ганцавічах – узнагароды “За чэснасць”

І “выбары” ў мясцовыя дэпутаты 2014 года прайшлі. Хоць даўно вядома, што няма ніякіх чэсных выбараў. Тое, што называецца выбарамі, праводзіцца, каб пусціць пыл людзям у вочы. Пасля так званых быбараў мне тэлефанавалі людзі, прыходзілі і пыталіся, ці можна мяне віншаваць, бо ўсе, каго не сптай, галасавалі за Гузаеўскага.  Гэта было прыемна чуць. Але ж людзі забыліся, што галоўнае – не як галасуюць, а як лічаць.

Я адказваў коратка: “Віншаваць мяне можна, бо усе мы ведаем праўду і што было ў рэальнасці. А ўсё прайшло, як заўсёды. Выбралі таго, каго трэба ім, а не таго, каго выбіралі людзі”.

Выбарчы ўчастак №3 знаходзіўся ў гімназіі, і галасаванне там ішло па дзвюх акругах – Камунальнай №7 і Коласаўскай №8. У Камунальнай акрузе №7 па спісе 764 выбаршчыкі, з якіх прынялі ўдзел 689 (90,18%), з іх датэрмінова – 446 (58,38%).

У Коласаўскай №8 – 760 выбаршчыкаў, з якіх прынялі ўдзел 492(64,73%), датэрмінова – 209 (27,5%). У акрузе №8 перамог дырэктар Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Крупеніч, бо альтэрнатывы яму не было.

Дзіўныя вынікі

У Камунальнай №7 выбарчая камісія аб’явіла аб перамозе намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава. За яго прагаласавала 530 чалавек, за Пятра Гузаеўскага – 135. Так яны агучылі. І агучвалі, апусціўшы вочы і дрыжачым голасам, тараторачы ў хуткасным рэжыме.

Па акрузе №7 у дзень выбараў з 236 бюлетэняў, якія былі ў скрыні, члены камісіі налічылі за П. Гузаеўскага 98 галасоў, за С. Сарокава – 120.

У скрыні датэрміновага галасавання бюлетэняў было 446. З іх за П. Гузаеўскага 34(!), за С. Сарокава 404(!).  Пэўна, нейкія іншыя людзі хадзілі датэрмінова :)) Чатыры галасы былі супраць усіх і 4 бюлетэні прызнаны несапраўднымі. Пройдуць гады і гэтыя вынікі галасавання яшчэ разгледзім паўторна, як і многія іншыя. Усіх членаў выбарчай каміссіі выклічуць на допыт і прыйдзецца ім расказваць праўду, бо ілжывыя паказанні ёсць крымінальная адказнасць. А праўдзівыя дадуць тыя, хто ведае, як усё было і расказаў. Тэрміну даўнасці па фальсіфікацыі выбараў няма. Пачакаем…

“Чэсны” выбаркам і “нячэсныя” назіральнікі

Хто сумняваецца ў сумленні выбарчай камісіі? Я веру, што ўсе члены камісіі і яе старшыня Іна Бараноўская – крыштальна сумленныя людзі. Яны аж свецяцца ад чэснасці і праўдзівасці. Гэта назіральнікі аказаліся занадта прынцыповымі і сказалі, што былі фальсіфікацыі. Па звестках камісіі, у дзень выбараў на ўчастку №3 прагаласавалі 502 чалавекі.

Два назіральнікі, якія ні на хвіліну не выключалі з поля зроку скрыню з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін вечара, налічылі ўсяго 367 чалавек, якія прыйшлі на выбары. У мяне няма ніякага сумнення ў сумленнасці членаў камісіі: не іх віна, што ў дзень выбараў у скрыні з’явілася 135 лішніх бюлетэняў. Надвор’е было цудоўнае, відаць, ветрам іх туды і надула…

Назіральнікі раздражнялі старшыню выбарчай камісіі Іну Бараноўскую і яе намесніка Вячаслава Кандратовіча. Адна назіральніца хацела прасачыць, як камісія ездзіць галасаваць на дом. А павінны былі ездзіць да тых, што такую заяву рабіў! Хвастом ездзіла за «УАЗ-Патрыётам», які быў выдзелены камісіі Ганцавіцкім лясніцтвам і кружыў па адных і тых жа маршрутах.

Замінала яна, калі члены камісіі тыкаліся ў дамы, дзе іх і не чакалі. У доме № 6 па вуліцы Я. Коласа бабуля ўжо больш за тыдзень ляжала ў бальніцы. На вуліцы Чэхава бабулю нават і не прасілі прагаласаваць: гэта зрабіла за яе ўнучка. У дамах 28 і 23 па вул. Талстога і №23 па вул. Горкага выбаршчыкі, аказалася, ужо прагаласавалі. Цырк на дроце, а не выбарчая камісія. Але яе члены, моўчкі, сунуліся зноў і зноў, каб назбіраць галасоў.

Гісторыя захавае без трэмінаў даўнасці

Я не стаўлю пытанняў і наконт анамальнай яўкі выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне ў суботу. За 4 дні на выбарчы ўчастак прыйшло 172 асобы, а ў адну толькі суботу прагаласавалі 274 чалавекі! Гэта зафіксавана назіральнікам.

Як ні перашкаджалі і ні штурхалі карэспандэнта “ГЧ” Юлію Матусевіч, яна зафіксавала цікавыя фота і відэафакты: як члены камісіі хавалі і клалі бюлэтэні розных кандыдатаў у адзін стос, як на бюлетэні, дзе чалавек паставіў “галачку” насупраць прозвішча Гузаеўскі і дапісаў там жа “За яго”, а знізу яшчэ стаяла “галачка” – “супраць усіх”. Навошта такія складанасці гэтаму чалавеку? Але ж нехта з так званай касііі, паставіў галачку, прадаўшы гонар і годнасць, чалавечае сумленне.

Рэпетыцыя перад прэзідэнцкімі выбарамі прайшла ўдала, камісіія забяспечыла высокі працэнт яўкі і палічыла бюлетэні. Адпрацавалі грошы. Прапаную адзначыць усіх членаў участковай камісіі №3 дадатковымі прэміямі, а старшыні і яе намесніку выдаць узнагароды “За чэснасць”. Дарэчы, нешта яны прамаўчалі, хай бы беглі ў суд – быў бы повад пералічыць бюллетэні. А так жа знішчаць, замятаючы сляды.

Свайго канкурэнта Сяргея Сарокава я павіншаваў. Нават паціснуў яму руку, пажадаўшы дастойна выконваць наказы выбаршчыкаў…

А для членаў і членак выбарчай камісіі добрых слоў не знайшлося. Пра запавед “не ўкрадзі” яны забыліся.

Валентина Пинчук

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

20 часов ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

23 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

24 часа ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago