Па 10 тысяч долараў за трэцяе дзіця …праз 18 гадоў

Такім чынам, дзяржава хоча вырашыць адразу некалькі праблем: паправіць дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі за кошт павелічэння нараджальнасці і адначасова павысіць узровень жыцця шматдзетных сем’яў. Але падаецца, што ёсць тут і прыхаваныя мэты…

На першы погляд, цудоўная ініцыятыва. Гадаваць дзяцей пры цяперашніх цэнах, якія ўвесь час растуць, вельмі нялёгка. І падтрымка дзяржавы будзе не лішняй, тым больш адразу 10 тысяч долараў (!). Дык вось толькі неспадзяванка атрымліваецца, бо атрымаць гэтыя грошы можна будзе толькі тады, калі дзіцяці споўніцца 18 гадоў. Да гэтага часу грошы будуць знахолзіцца на дэпазітным рахунку.

Фактычна грошы атрымае ўжо дарослы чалавек, і на выхаванне дзяцей іх нельга будзе выкарыстаць.

Калі б грошы давалі адразу пасля нараджэння, то быў бы такі рост нараджальнасці, што кітайцы пазайздросцілі б. Не толькі тыя маці-адзіночкі, якія фактычна мелі мужа, але жылі грамадзянскім шлюбам, нараджалі б дзяцей (бо ім гэта выгадна) і далі б рэзкі рост нараджальнасці. Сем’і, якія і хочуць дзяцей, але не могуць сабе гэтага дазволіць, бо многім зарплаты дваіх бацькоў не хопіць на вопратку, абутак і ежу, задумаліся б пра папаўненне. Не, не клюнуць на такую хітрасць Аляксандра Рыгоравіча беларускія жанчыны. Можа, калі будуць нейкія дапаўненні ў праект, ці падвысяць на дзяцей штомесячныя выплаты, то тады будзе толк. А так гэта нагадвае папулісцкі ход перад наступнымі выбарамі, якія адбудуцца ў 2015 годзе.

Выклікае здзіўленне, што літаральна ў мінулым годзе дзяржава спыніла выплаты сем’ям на дзяцей пасля трох гадоў, урэзала льготы, бо ў бюджэце не хапала грошай, а зараз такая шчодрасць? Адкуль жа возьмуцца грошы? Аказваецца, рашэнне знойдзена простае – з нашых зарплат. Урад прапаноўвае павысіць падаходны падатак на 1%. Але грошы будуць браць зараз, а выплачваць – праз 18 гадоў.

Эканамісты падлічылі, што прыблізна з працуючых збяруць дадаткова 236,5 мільёнаў долараў за год. Шматдзетных сем’яў у Беларусі каля 65 тысяч. На кожную сям’ю атрымаецца па 3 638 долараў за год. Множым на 18 гадоў – 10 тысяч долараў акупяцца за чатыры гады.

Ідэя праекта “Вялікая сям’я”, канешне, добрая. Сумненне выклікае толькі тое, што на праекце гэтым “вяршкі” дастануцца не шматдзетным сем’ям.

Згодна з праектам, грошы будуць ляжаць на рахунку ў “Банку развіцця”. З улікам гадавой індэксацыі, а гэта прыкладна 2% гадавых, як кажа эксперт-эканаміст Сяргей Чалы, пасля 18-гадовага перыяду сям’я атрымае каля 14 тысяч долараў. Няблага? Канешне!

Але ж банк зможа “пакруціць” гэтыя грошы і не пад 2%, а пад кошт займаў на ўнутраным рынку 6,5-7%, а на знешнім – яшчэ больш.

Па падліках эксперта С. Чалага, банк будзе ўкладваць “мацярынскі капітал” не менш, чым пад 8%. Калі так, то за 18 гадоў з грошай, якія будуць збірацца для кожнай шматдзетнай сям’і, можна атрымаць 39 тысяч долараў. 14 тысяч з іх выплацяць на дзіця, а 25 тысяч долараў – гэта прыбытак.

Усё па-чэснаму: з працуючых збяруць грошы, дзяржаўны банк атрымае прыбытак, а пра А. Лукашэнку, якога выберуць у чарговы раз, скажуць, што ніхто ў краіне так не клапоціцца пра шматдзетныя сем’і, як ён.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

7 минут ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago