Ганцавіцкі ганчар рыхтуецца стаць народным майстрам
Дзякуючы тысячам керамічных вырабаў, створаных рукамі ганчара Віталя Шапялевіча, пра Ганцавічы і пра Беларусь ведаюць у розных кутках свету. Керамічны посуд, вазы і розныя сувеніры з майстэрні ганцаўчаніна ёсць у Расіі, Польшчы, Літве, Англіі, Францыі, ЗША і нават на Афрыканскім кантыненце. Майстар кажа, што па спецзаказе ў Афрыку адпраўлена керамічнае пано. За валоданне ганчарным майстэрствам у 2018 годзе Віталю Шапялевічу плануецца прысвоіць званне народнага майстра Рэспублікі Беларусь.
АСАБІСТАЕ
Майстар-ганчар Віталь Шапялевіч нарадзіўся ў Ганцавічах у 1976 годзе. Пасля заканчэння СШ №1 паступіў у Ганцавіцкі ліцэй на машыніста-трактарыста. Вучыцца не атрымалася, і ён пайшоў у войска. Пасля арміі ў 1998 годзе скончыў Мірскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «ганчар, вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі». Два гады адпрацаваў па размеркаванні ў пасёлку Верцялішкі Гродзенскай вобласці. Вярнуўшыся на Ганцаўшчыну, Віталь стварыў дома ганчарную майстэрню. З 2013 года ганцаўчанін уваходзіць у Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці.
«Для гэтага патрэбна плённа працаваць, валодаць старажытным рамяством і яго перадаваць», – тлумачыць дырэктар раённага Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч. Па яе словах, у Віталя ёсць усе пералічаныя складнікі. За два дзясяткі гадоў пасля мастацкага вучылішча рамеснік авалодаў старажытнай тэхналогіяй і напрацаваў каштоўны вопыт.
ІШОЎ НА РЭЗЧЫКА, А СТАЎ ГАНЧАРОМ
Віталь прызнаецца, штовыбар рамяства быў спантанны. Ён прыехаў паступаць у Мірскае мастацкае вучылішча на рэзчыка па дрэве, але атрымалася, што паступіў на ганчара. Пасля вучылішча па размеркаванні два гады працаваў ганчаром на Гродзеншчыне.
Вярнуўшыся на Ганцаўшчыну, Віталь працаваў мастаком у Ганцавіцкім РЖКГ, потым – звычайным рабочым у аддзеле культуры. Там яму абяцалі зрабіць майстэрню, але гэта аказалася вельмі затратнай справай, якая не знайшла фінансавай падтрымкі. Віталь падаўся ў сталіцу і больш чым год працаваў у ганчарнай майстэрні.
Калі вярнуўся ў Ганцавічы, то ўсталяваўся на кацельную Ганцавіцкага РЖКГ. Каб рэалізаваць жаданне займацца ганчарствам, ён стварыў дома ўласную майстэрню. На заробленыя грошы купіў печ. Затым на аснове рухавіка з пральнай машыны цесць дапамог зрабіць ганчарны станок. Так і пайшла праца. Пачынаў Віталь з маленькіх вырабаў, а з цягам часу асвойваў усё большыя і большыя формы.
Два гады таму Віталь звольніўся з РЖКГ, бо пасля працоўнай змены не хапала часу на рамяство. Потым пачаліся выставы і кірмашы, і прыйшлося выбіраць.
Вось ужо больш за два гады ён зарабляе толькі на ганчарстве. За дзень патрэбна вырабіць сырой прадукцыі на 200–250 рублёў. Працэс ідзе як па канвееры: пакуль вырабляе новую рэч, іншая абпальваецца ў электрычнай печы.
СЯМЕЙНЫ ПАДРАД
Шчыраваць у майстэрні дапамагае жонка Наталля. Яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. У сям’і выхоўваецца сямёра дзяцей ва ўзросце ад паўтара да пятнаццаці гадоў. Старэйшы сын – выдатнік, займаецца ў дзявятым класе і дапамагае наглядваць за малодшымі.
Калі выдаецца вольная хвіліна, Наталля сама робіць апрацоўку малаком гатовых вырабаў.
Нягледзячы на працаёмкі працэс, бацькава майстэрства захоплівае дзяцей, і яны таксама спрабуюць свае сілы ў ганчарстве. На адным з фестываляў дзеці ў іншага майстра навучыліся рабіць з гліны свістулькі. «Хоць я раблю па тэхналогіі, але мае свістулькі не свішчуць так, як у дзяцей», – кажа Віталь. Па яго словах, на стварэнне посуду ў дзяцей не хапае цярпення і сілы, таму ён раіць дзецям авалодваць іншымі прафесіямі. Віталь кажа, што выкруціць глечык для ганчара – рэлакс. А вось падрыхтоўчы працэс вельмі працаёмкі, цяжкі і дарагі.
Перайманне вопыту старых майстроў – гэта адзін са спосабаў авалодвання майстэрствам. Яшчэ вельмі карысна даследаваць ганчарскія традыцыі іншых народаў (расійскага, польскага), што можа паслужыць штуршком для стварэння новай традыцыі, характэрнай толькі для мяне. Віталь Шапялевіч, майстар-ганчар
СЫРАВІНА ПАД НАГАМІ НЕ ВАЛЯЕЦЦА
Для ганчарства Віталь закупляе гарадзянскую гліну, бо гліна, якая ёсць на Ганцаўшчыне, для ганчарства непрыгодная. Перад вырабам рэчы гліну патрэбна размяць рукамі. Ёсць абсталяванне для перамінання гліны, але яно дарагое. Віталь марыць, што купіць у майстэрню не толькі гэтае абсталяванне, але і японскую печку з высокай тэмпературай абпальвання, што дазволіць яму асвоіць большае кола ганчарскай тэхнікі. Пакуль мары не рэалізаваны, майстар далей развівае сваё майстэрства.
АД СТАРАЖЫТНАСЦІ ДА НАВАТАРСТВА
«Збіраю кераміку старых майстроў, гляджу, з якога матэрыялу і як гэта зроблена, і імкнуся паўтарыць, бо гэта ж майстэрства нашых продкаў, і патрэбна адразу авалодаць тым, як рабілі раней, а потым можна і сваё пачынаць ствараць», – кажа Віталь.
Больш за ўсё яму падабаецца збан, у якім нашы продкі захоўвалі малако, масла ці крупы. Гэта вельмі старажытная форма, якая з’яўляецца асновай для іншых вырабаў.
«Зараз магу скруціць нават гляк на літраў восем. Лічыцца, калі можаш гляк скруціць, то, значыць, добры ганчар, – смяецца Віталь. – Я ўмею рабіць і сучасныя вырабы у розных тэхніках. З задавальненнем эксперыментую».
Больш за ўсё яму падабаецца працаваць з глазураваным посудам, таму што гэта дае размах для творчасці ў мастацкім плане. Глазуруюцца рэчы шляхам нанясення на керамічны выраб молатага шкла. Цікавыя і малачоная кераміка (калі выраб апускаецца ў малако), і чорназдымленая (абпальванне вырабу завяршаецца задымліваннем), і гартаваная ці абварная кераміка (выраб пасля абпальвання загартоўваецца ў спецыяльным абвары).
У майстэрні ганчара ёсць сасуды, зробленыя шляхам змешвання некалькі тэхнік: напрыклад, нанясення глазуроўкі і абпальвання з дротам. “Калі злучаеш традыцыйныя метады з наватарскімі, то атрымліваюцца вельмі цікавыя рэчы.», – кажа майстар.
На Ганцаўшчыне тры майстры маюць званне народных: ткачыхі Ніна Мікалаеўна Казак і Ульяна Пятроўна Віннік, і вышывальшчыца Феанія Яўстаф`еўна Крысюк (1930–2007).
Фотарэпартаж з майстар-класа можна паглядзець тут.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.