На юбілеі Круговіцкай школы госці таксама атрымалі падарункі

Жаданыя госці сабраліся не толькі з раёна. Былыя выпускнікі, якія не забываюць пра сваю малую радзіму, прыехалі нават з Мінска і з Масквы. 

Блага, што ў сценах Вялікакруговіцкай школы атрымалі навучанне і выхаванне шмат выдатных людзей. Як рассказаў дырэктар установы Аляксандр Занька, Круговіцкую школу скончылі тысячы вучняў.

Школа мае цікавую гісторыю, якая ахоплівае тры стагоддзі. Яна была пабудавана ў 19 стагоддзі, працавала на працягу 20 стагоддзя і прадаўжае працаваць зараз. Гэта першая школа, якая была пабудавана  ў раёне. Другая школа была адчынена ў Ганцавічах – зараз гэта СШ№2.

Круговіцкая школа не пераставала працаваць нават у час Вялікай Айчыннай вайны. Яна доўгі час была адной з самых буйных школ раёна.

«Адкрыццё першай навучальнай установы стала штуршком да развіцця не толькі адукацыі, але і ў цэлым – да развіцця Ганцавіцкага раёна», – патлумачыў Аляксандр Арсенцьевіч.

Да з’яўлення школ у іншых вёсках, у Круговічах навучаліся дзеці з: Будчы, Дзяніскавіч, Гуты, Агарэвіч, Вострава, Кукова і іншых населеных пунктаў. У 60-70 гады ў школе навучалася да 500 вучняў.

Па сённяшні дзень школа з’яўляецца адукацыйным цэнтрам, бо пасля закрыцця школ прымае дзяцей з суседніх вёсак. З тых часоў зачынілі шэсць школ. Тэндэнцыя змяншэння вучняў захоўваецца і зараз.

У гэтым годзе  – у першы клас Круговіцкай школы прыйшоў толькі адзін вучань і разам з ім ў школе налічваецца 69 вучняў.

Нягледзечы на гэта, калектыў педагогаў спадзяецца што сітуацыя можа змяніцца, бо ў апошнія гады шмат увагі ўдзяляецца малой радзіме – захаванню гістарычных каштоўнасцей. 

Кругаўцам пашанцавала. Гісторыя іх школы выдадзена папяровым асобнікам. Галоўным укладальнікам гэтай ідэі з’яўляецца  выпускнік Круговіцкай школы навуковец Анатоль Трафімчык. 

Унікальную кнігу гісторыі Круговіцкай школы атрымалі ў падарунак госці юбілея пасля віншавання юбіляраў. Старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў прызнаўся, што дзякуючы школьнаму юбілею, у Круговічах арганізавалі Дажынкі. Кіраўнік раёна абазначыў брэнды школы і пажадаў калектыву плённай працы і новых дасягненняў.

Асаблівую пахвалу начальнік аддзела па адукацыі Надзея Здрок выказала дырэктару школы Аляксандру Занька.

Старшыня раённага прафкама сістэмы адукацыі Святлана Собаль адзначыла, што нягледзечы на тое, што школа мяняла месца і назву, нязменным засталося тое, што школа з’яўляецца цэнтрам адукацыі. 

Павіншаваць родную школу з юбілеем прыйшлі і бацькі школьнікаў. Яны падзякавалі настаўнікам за цярплівую працу.

Вучні школы склалі пазл з магчымасцей адукацыйнай праграмы, такім чынам прэзентавалі сваю установу.

Найлепшымі ўспамінамі пра школьнае жыццё падзяліліся і выпускнікі школы. Шматлікія падарункі і прызнанні зрабілі свята па-дамашняму цёплым і запамінальным. 

Больш падрабязней чытайце пра юбілей ў газеце «Ганцавіцкі час».

fgun_furn

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

15 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago