Забарона на карыстанне мабільнікамі ў школах дайшла і да Ганцавіч

Я згадзілася. Аднак мая прафесія застаўляе мяне даведацца пра прычыны, па якіх на мабільнікі было накладзена вета. У сацсетках мусіруюцца думкі накшталт: маўляў, гэта у сувязі з гомельскім выпадкам, калі настаўніца малодшых класаў нецэнзурна выказалася ў адрас вучня чацвёртага класа, а школьнікі гэта знялі на камеру і размясцілі ў інтэрнэце.

Тэму мабільных тэлефонаў у школах закрануў нават прэзідэнт краіны.

«Вы што, чакаеце яшчэ, як у Стоўбцах ў нас адбылося? А пачынаецца адсюль – са здзеку з настаўніцы. І яшчэ на камеру здымаюць і выкладваюць у сацсетку. І гэта ў чацвёртым класе … У тэлефонах сядзяць там … Няўжо вы не разумееце, у вас жа свае дзеці, што тэлефон і іншыя гаджэты ў школе – гэта не толькі адцягненне ад заняткаў. Яны перастаюць думаць. Яны ж лічыць не ўмеюць, табліцу множання не ведаюць, таму што адкрываюць тэлефон і перамнажаюць там. Або шукаюць адказы на пытанні. Няўжо гэта нельга зразумець? У мяне, прэзідэнта, сын ні разу тэлефон у школу не ўзяў», – выказаўся Аляксандр Лукашэнка.

Дык што ж насамрэч заставіла кіраўніцтва адукацыі ўзяць ды абмежаваць карыстанне мабільнікамі ў школах? У аддзеле па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама намеснік начальніка Наталля Валасюк патлумачыла, што забарона на мабільныя тэлефоны ніяк не звязана з гомельскай гісторыяй.

Загад «Аб мерах, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», дзе прапісаны правілы карыстання тэлефонамі, быў выдадзены яшчэ ў сакавіку гэтага года. І некаторыя ўстановы адукацыі ў нашым раёне, напрыклад, гімназія, яшчэ ў красавіку абмежавала вучняў у карыстанні мабільнымі тэлефонамі падчас заняткаў.

У пачатку гэтага навучальнага года да гімназіі далучыліся і астатнія ўстановы адукацыі Ганцаўшчыны. Наталля Мікалаеўна дадала, што сілком у вучняў ніхто нічога не забірае. Выключэнне ў гэтай сітуацыі – ўрокі, дзе мабільныя прылады дзецям неабходныя.

Напрыклад, падчас заняткаў настаўніку з вучнямі трэба паглядзець інтэрактыўнае прыкладанне ў падручніку праз кір-код. Ці калі ў дзіцяці не кніжныя, а электронныя падручнікі, якія ён загрузіў у планшэт, то карыстацца планшэтам такому вучню таксама не забароняць.

У выпадку, калі дзіцяці трэба патэлефанаваць бацькам на перапынку, то ніхто гэтага забараняць не будзе – дастаткова паведаміць аб сваім жаданні настаўніку. Забіраць масава тэлефоны ў школьнікаў і хаваць іх у нейкія скрынкі, па словах Наталлі Валасюк, ніхто ў нашым раёне пакуль не плануе.

«Гэта рэчы дарагія і хто павінен несці за іх адказнасць? Ніяк не настаўнік, у якога і так шмат абавязкаў. Ды і які настаўнік згодзіцца адказваць за чужую рэч?» – сказала яна.

Пра неабходнасць абмежавання карыстаннем мабільнікамі ў навучальных установах да бацькоў паведамяць на бацькоўскіх сходах, якія хутка адбудуцца.

«Думаю, што бацькі пагодзяцца з нашым меркаваннем, што мабільнікі – гэта не цацкі, і ў школу дзеці ходзяць у першую чаргу вучыцца, а не гуляць», – сказала Наталля Мікалаеўна.

Думку намесніка начальніка аддзела па адукацыі падтрымаў і дырэктар адной з вясковых школ Аляксандр Лагвіновіч – дырэктар Малькавіцкай СШ. Ён сказаў, што і вучням, і іх бацькам патлумачылі, каб падчас заняткаў у мабільных тэлефонах быў выключаны гук, а па-за межамі школы мабільнікамі можна карыстацца.

«Ведаеце, ніхто не выказаўся супраць гэтага загаду – наадварот, і бацькі, і нават самі вучні пагадзіліся з меркаваннем, што мабільнікі могуць перашкаджаць навучальнаму працэсу і з гэтым трэба было нешта рабіць. Усе з разуменнем аднесліся да новаўвядзення. Больш скажу: некаторыя дзеці пачалі пакідаць мабільныя тэлефоны дома», – сказаў Аляксандр Паўлавіч.

Дырэктар гарадской школы №2 Дзмітрый Махцей сказаў, што ў іх навучальнай установе яшчэ абмяркоўваюць, як прывучыць школьнікаў абыходзіцца на занятках без мабільных тэлефонаў. Але пра спецыяльныя скрынкі гаворкі не вялося, бо хто тады возьме на сябе адказнасць за дарагія рэчы?

Забарона на карыстанне мабільнікамі ў школах дайшло і да Ганцавіч

Ад сваіх знаёмых – бацькоў школьнікаў – падчас збору інфармацыі для артыкула я чула розныя меркаванні. І большасць з іх казалі, што яны толькі за тое, каб дзеці вучыліся без усялякіх гаджэтаў, і не таму, што нехта з вучняў правацыруе настаўнікаў, а нехта гэта здымае на камеру і з відэа робіць шоу. Тэлефоны рэальна перашкаджаюць некаторым школьнікам вучыцца.

«Калі думкі дзіцяці накіраваны не на тое, як вывучыць урок, а на тое, як незаўважна дастаць мабільнік, гэта не на карысць вучобе», – сказаў адзін з ганцаўчан, бацька пяцярых дзяцей Аляксандр Муха.

А як лічыце вы? Пішыце ў каментарах.

МНЕНИЕ ГАНЦЕВЧАН: ОДОБРЯЕТЕ ЛИ ВЫ ПРИКАЗ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ, ОГРАНИЧИВАЮЩИЙ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МОБИЛЬНИКОВ В ШКОЛЕ?

ШТО БУДЗЕ, КАЛІ ДЗІЦЯ АДМОВІЦЦА ЗДАЦЬ ТЭЛЕФОН?

У аддзеле па адукацыі патлумачылі, што спрачацца з вучнем, а тым больш забіраць у яго мабільнік сілком ніхто не стане. У кожнай канкрэтнай сітуацыі трэба паступаць разумна. Галоўнае, каб школьнік выключыў у прыладзе гук і не адрываў сваю ўвагу на занятках.

Да тых, хто парушыць дадзенае патрабаванне, будуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння – гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце. У школу могуць выклікаць бацькоў.

Трэба звярнуць увагу на тое, што ў п. 1.3 артыкула 32 Кодэкса аб адукацыі напісана: «Навучэнцы павінны выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў».

Незвычайны варыянт вырашэння гэтай праблемы падказаў вядомы беларускі педагог з 30-гадовым стажам Яўгеній Лівянт.

Тут зноў атрымліваецца нейкая дзіўная сітуацыя, як бывае заўжды пасля гучных рэзанансных здарэнняў. Памятаеце, як некалькі год назад у Мінску дзіця трапіла пад машыну на пешаходным пераходзе каля школы? Пасля яе настаўнікаў заставілі дзяжурыць разам з ДАІ на перакрыжаваннях і каля пешаходных переходаў.

Так і цяпер – узнікла нейкая нетыпічная сітуацыя ў Гомелі, і зноў пачалося нейкае мітусенне і рэпрэсіўныя меры, вось як з гэтымі мабільнікамі, якія трэба здаваць на захаванне настаўнікам.

Ведаеце, у свой час я пайшоў з агульнаадукацыйнай школы таму, што настаўнік, акрамя правядзення ўрокаў, стаў занадта шмат усяго павінен. Мая асабістая думка, што збор тэлефонаў перад заняткамі не вырашыць хоць нейкія праблемы.

Па-першае, дзеці любяць гульні. І калі дарослыя прапануюць пагуляць – здаць гаджэты ў скрыначку, то яны здадуць. Здадуць рарытэтныя («цэглу з антэнамі»), якія ў многіх пыляцца ў шафах. І спакойна пойдуць далей са сваімі смартфонамі ў кішэнях.

Па-другое, хто павінен збіраць тэлефоны? Настаўнік? І ахоўваць іх і адказваць за іх павінен таксама ён? А калі школьнік скажа, што здаваў працоўны гаджэт, а цяпер ён не працуе? Хто возьме на сябе гэту адказнасць? Ізноў настаўнікі, якія сёння за ўсё павінны адказваць?

Я лічу, што перш чым сцвярджаць нейкі дакумент, трэба распрацаваць алгарытм дзеянняў у выпадку яго парушэння. Напрыклад, сядзіць школьнік у сацсетках на ўроку – атрымай заўвагу, потым папярэджанне. Яшчэ раз правініўся – школа паведамляе пра гэта бацькам, далей – штраф ці нешта іншае.

Пакаранне павінна быць дастаткова гуманным, але няўхільным, тады гэта працуе. Самае галоўнае – вучань сам павінен навучыцца адказваць за свае дзеянні, і не варта перакладаць адказнасць на настаўніка, у дадзеным выпадку за выкарыстанне вучнямі тэлефонаў у школах.

Прывяду прыклад: неяк да мяне завіталі госці з-за мяжы, і мы пайшлі на канцэрт. Дзяўчына толькі зайшла ў залу, села на сваё месца і, не чакаючы прапановы выключыць мабільны, дастала яго з кішэні і без ніякіх напамінаў выключыла. Я быў уражаны.

Цікаўлюся: як так? А ў іх з малых гадоў гэты працэс наладжаны: калі праходзіць нейкае мерапрыемства, дзе мабільныя будуць перашкаджаць працэсу, яго выключаюць. Трэба і ў нашых дзяцей выпрацоўваць культуру карыстання гаджэтамі, бо ніякімі забаронамі і скрынкамі гэтага не даб`ешся.

fgun_furn

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago