З такой ініцыятывай выступіў Бангладэш, у якім 21 лютага 1957 года загінула пяць студэнтаў, што адстойвалі права навучацца на роднай мове. З гэтай нагоды міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы.
На пачатку вядучыя акрэслілі тэму сустрэчы — жыццёвы шлях і літаратурная творчасць ганцавіцкіх юбіляраў-літаратараў Івана Лагвіновіча і Івана Кірэйчыка.
У відэароліку прысутным, а гэта школьнікі ганцавіцкіх школ, паказалі апытанне жыхароў нашай сталіцы адносна іх улюбёных словаў на беларускай мове. Імі сталі наступныя словы:
добры дзень, дзякуй, абавязкова, калі ласка, да пабачэння, бульба, каханне, суніцы, гарабата, сям’я, маці, Радзіма, хмарачос, дзьмухавец, гузік, сябар, цыбуля, гарбуз, кава, дачка.
На мерапрыемстве гучалі расповяды пра дзяцінства паэтаў, адносіны да матулі, роднага краю і мовы. А ансамбль народнай песні “Запавет” аздобіў імпрэзу сакавітымі беларускімі спевамі.
Цікава, што Іван Кірэйчык, у вершах якого шмат гучыць ганцавіцкіх прыродных матываў, у дзяцінстве пасвіў кароў, каб дапамагчы маці. Так ён атрымліваў свабоду для сваёй маладой душы і мог быць сам-насам з прыродай. Усё гэта дало штуршок для ягонай далейшай творчасці.
Паэт Аляксей Галаскок, які з’яўляўся сябрам Івана Лагвіновіча, падчас выступлення, засяродзіў увагу прысутных на тым, што з’яўляецца адметнай рысай любога народа і нацыі. На думку дзяцей і паэта — гэта культура, тэрыторыя, мова.
“Як толькі згубім мову, мы перастанем быць нацыяй! У Беларусі жывуць і іншыя народы: татары, украінцы, рускія, яўрэі. Усіх трэба паважаць”, — адзначыў Аляксей Галаскок.
Таксама паэт расказаў пра пагрозу для беларускай мовы, калі яе не ўжываць у паўсядзённым жыцці і параўнаў гучанне назваў месяцаў і дзён тыдня на беларускай і замежных мовах.
“Нашу мову шануюць нават у Ерусаліме. Там ёсць мармуровыя дошкі з малітвай “Ойча наш” Ісуса Хрыста на розных мовах. Дошка з малітвай на беларускай мове там 134”, — зазначыў паэт.
Гадзінная імпрэза ў ГДК сабрала амаль поўную залу школьнікаў трох ганцавіцкіх школ.
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More