Выстава «Вайна» пачала дзейнічаць у Ганцавіцкім музеі

На выставе прадстаўлена 28 работ розных аўтараў, якія з’яўляюцца народнымі мастакамі Рэспублікі Беларусь. Выкананы яны ў розных жанрах: акварэль, аловак, эстамп — гравюрны адбітак на якой-небудзь паверхні. Таксама маюцца рэпрадукцыі. Адкрыццё выставы прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Выстава

Частка прадстаўленых мастакоў адточвалі майстэрства ў студыі ваенных мастакоў імя Мітрафана Грэкава — гэта Леанід Галаванаў, Віктар Кісялёў, Пётр Крываногаў, Ілля Лукомскі, Іван Еўсцігнееў. Таксама прыцягваюць увагу работы народнага мастака Беларусі Мікалая Гуціева «Партызанскія будні», выкананыя ў тэхніцы лінагравюры.

Партрэт Васіля Быкава 

На выставе прадстаўленыя працы народнага мастака Беларусі Георгія Георгіевіча Паплаўскага: «партрэт Васіля Быкава», а таксама ілюстрацыі да твораў народнага пісьменніка Беларусі: «Знак бяды», «Абеліск», «Пайсці і не вярнуцца». Быкаўскія героі і сам партрэт майстра выглядаюць рэалістычна і перадаюць характар і напругу ягоных твораў. Творчасць самаго Быкава  — гэта праўдзівыя расповяды пра вайну і лёсы людзей падчас трагедыі. 

Работы Георгія Паплаўскага

У музеі экспануюцца чатыры работы Арлена Кашкурэвіча, выкананыя ў тэхніцы эстампа — «На шчасце, на гора…»,  «Партызанскія маці»,  «Смага»,  «Развітанне».  Мастакі адзіныя ў сваім перакананні, што тэма вайны, якая пакінула свой трагічны след у свядомасці і жыцці беларускага народа,  нікога не можа пакінуць абыякавым і ніколі не страціць сваёй узрушальнай сілы.

Выстава

Акрамя таго, на выставе ёсць ваенная перапіска. Адна з якіх належыць сям’і з Ганцавічаў – Няхаевым. Паштоўкі і пісьмы перадаюць пачуцці і адносіны паміж мужам–франтавіком і ягонай жонкай. А прадставіць дадзеную выставу можа старэйшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага краязнаўчага музея Дар’я Багуцкая.

Ваенная перапіска

Выстава “Вайна” будзе дзейнічаць у музеі да 25 чэрвеня. Супрацоўніца музея будзе прадстаўляць выставу ў масцы. Прыходзьце!

Выстава

Александр

Recent Posts

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

16 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

17 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago