
Беларускую мову роднай жыхары сельскай мясцовасці назвалі больш за 60% жыхароў сельскай мясцовасці. У Брэсцкай вобласці больш за ўсіх – амаль 83%.
Моўнае пытанне даволі непапулярнае. Рэферэндум 1995 году зрабіў рускую мову дзяржаўнай у нашай краіне, на адным узроўні з беларускай. У выніку пацярпела менавіта беларуская мова, бо ўсё справаводства і афіцыйныя дакументы пачалі афармляцца па-руску.
Аўтар артыкула, які прыехаў у Ганцавічы мінулай зімой і паходзіць з усходу Віцебскай вобласці, заўважыў тое, што мова заходніх Ганцавіч больш сакавітая і беларуская.
Чаму Ганцавіцкі раён лідзіруе ў перапісе з роднай мовай як беларускай? Пэўна, што гэтаму спрыяе некалькі фактараў – геаграфічнае размяшчэнне раёна, бо Ганцавічы знаходзяцца ў балоцістай мясцовасці, пасярэдзіне шляху між Брэстам і Мінскам…
У 2011 годзе ў Ганцавічах прайшоў «Дзень пісьменства», да якога прыбіралі і ўпрыгожвалі горад. На гэтае свята да нас прыязджаў тагачасны міністр культуры і дыпламат Павел Латушка, які цяпер знаходзіцца ў выгнанні ў Польшчы. Тады ён пакінуў запіс у кнізе гасцей Алеі пісьменства ў Ганцавічах.
Дарэчы, тады ў горадзе з`явілася шмат шыльдаў на роднай мове. Тады ж Павел Латушка адзначыў, што свята пісьменства «ужо ўпісана ў лік важнейшых падзей краіны».
«Вельмі важна, што мы звяртаемся да нашых вытокаў, каранёў, пісьменства, якімі мы можам ганарыцца яшчэ з часоў Ефрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Купалы, Коласа, Караткевіча, Быкава і многіх іншых прадстаўнікоў нашай культуры», – сказаў падчас свята былы міністр Павел Латушка.
У саміх Ганцавічах шмат людзей – выхадцы з вёсак, якія вучыліся ў беларускамоўных школах. Таму мова тут змешаная, мае шмат асаблівасцяў і беларускага каларыту. Хіба яшчэ адзіным фактарам з`яўляецца тое, што Ганцавічы адносяцца да Заходняй Беларусі, дзе роднай мовы захавалася больш.
Для параўнання, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці беларускую мову лічаць роднай толькі 23% жыхароў. Менш за ўсё беларускую мову можна пачуць у дамах жыхароў Віцебскай вобласці – усяго 12,6%.
Ганцаўшчына ў параўнанні з гэтымі лічбамі – моўны чэмпіён і пераможца. Але ці гучыць мова ў нашых дамах? Ці варта давяраць статыстам? Аб гэтым мы папыталіся ў доктара гістарычных навук, які паходзіць з Вялікіх Круговіч, Анатоля Трафімчыка і паэта Аляксея Галаскока.
НА ДУМКУ ГІСТОРЫКА
Анатоль Трафімчык зазначыў, што не мае магчымасці аналізаваць дадзеныя перапісу насельніцтва, бо ў ім было шмат парушэнняў. Сям`ю Анатоля Трафімчыка не перапісалі зусім, бо не змаглі перапісаць на беларускай мове, хаця ён звяртаўся некалькі разоў у розныя інстанцыі.
На ягоную думку, сумніўна давяраць такому перапісу. А вось адносна таго, чаму такія вялікія моўныя лічбы менавіта ў Ганцавіцкім ране, ён не лічыць выпадковасцю.
Канечне, народ прачынаецца. У Ганцавіцкім раёне таксама. Напрыклад, знайшліся такія, хто не пабаяўся выйсці і заявіць пра сваю пазіцыю. Аднак асноўная маса паміж каўбасою і моваю выбера каўбасу.
Асноўная маса на вачах зракаецца мовы, продкаў, саміх сябе. Іх дэвіз – «чарка, шкварка, інамарка!» Адзін прыклад: беларускамоўныя вясковыя школы пусцеюць і закрываюцца. Гарадскія школы ўсе рускамоўныя.
А хто жыве ў райцэнтры? Учарашнія вяскоўцы, вучні беларускамоўных школ. Ці шмат было заяў з просьбай арганізаваць школу ў Ганцавічах з навучаннем па-беларуску? Не чуў. А напісаць можна любую лічбу.
Сёлета ў гэтым людзі пераканаліся. Ім стала страшна. Таму трэба ведаць, што сёлетняя лічба ўзнікла не проста так – гэта вынік у тым ліку адрачэння ад мовы і памяці. Хочаце быць людзьмі? Вяртайцеся да сваёй (між іншым багацейшай) культуры», – зазначыў гісторык.
ГОЛАС ГАНЦАВІЦКАГА ПАЭТА
Аляксей Галаскок таксама падвяргае лічбы перапісу сумніву. Па яго словах, на святкаванні 80-годдзя раёна ў 2019 годзе галоўны ідэолаг раёна Віктар Супрун чытаў свой даклад па-руску.
Дарэчы, і імёны ганцавіцкіх паэтаў і пісьменнікаў ён зачытваў па-руску. А вось малдаване, якія прыязджалі да нас у госці, зрабілі сваю праграму з танцамі і спевамі на малдаўскай мове.
Таксама паэт выказаўся, што вялікую справу ў папулярызацыі мовы робяць бібліятэкі, як дзіцячыя, так і дарослыя. Яны ствараюць розныя мерапрыемствы і дзіцячыя праграмы на беларускай мове, чым папулярызуюць яе сярод наведвальнікаў.
КУДЫ ІДЗЕМ?
Калі на мове не размаўляць, яна пакрысе будзе знікаць і застанецца толькі ў падручніках на бібліятэчных паліцах. Таму кожны з нас можа ўнесці свой унёсак у тое, каб мова заставалася жывой, багатай і прыгожай.
Калі нават ёй цікавяцца замежнікі, якія вывучаюць і пішуць на ёй вершы, адной з якіх з`яўляецца іспанка Анхела Эспіноса, якая выдала не адзін зборнік вершаў па-беларуску.
Чаму тады беларускай мовай не карыстацца карэннаму народу Беларусі? Задача кожнага пакалення – захаваць скарбы, якія пакінулі нам продкі. Мова з`яўляецца адным са скарбаў на ўзроўні каштоўных кам янёў і мета лаў.
Яна нябачная, але дае афармленне нацыі. Яна пагарджаная, але самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх. Яна не з`яўляецца мовай дзяржаўнага справаводства, але на ёй пісаўся прататып першай Канстытуцыі ў свеце, раней чым у ЗША і Францыі – Статуты Вялікага Княства Літоўскага (XVI стагоддзе), тагачаснай беларускай дзяржавы.
У свеце шмат розных моў і народаў. Англійская мова цяпер самая ўплывовая ў свеце. Стала модна вывучаць кітайскую мову. Кожны з нас ведае рускую мову. Але родная мова ў чалавека толькі адна. І
гэта мова той зямлі, на якой мы нарадзіліся і выраслі, мова пакуль яшчэ жывой вёскі і вялікіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Васіля Быкава, Ларысы Геніюш і Уладзіміра Караткевіча.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More