
“Сёлета ўпершыню ў рэспубліканскае палажэнне ўвялі 6 прадметных намінацый, па якіх і спаборнічалі педагогі”, – расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Надзея Уладзіміраўна Здрок. Менавіта таму і на раённым этапе былі выбраны лепшыя педагогі па кожнай з намінацый.
З шасці пераможцаў адразу два настаўнікі абаранялі гонар Востраўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Міхася Рудкоўскага. У намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” лепшай была названа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валянціна Мікалаеўна Хваль. У намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” перамог Міхаіл Іванавіч Вадап’ян.
Таксама пераможцамі ў сваіх намінацыях сталі: настаўнік фізікі Хатыніцкай СШ Дзмітрый Станіслававіч Бондар (намінацыя “Фізіка, астраномія, інфарматыка, матэматыка”); настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 г. Ганцавічы Ларыса Сяргееўна Ільюкевіч (“Пачатковыя класы”); настаўнік англійскай мовы гімназіі г. Ганцавічы Алена Яўгенаўна Дайлід (“Замежная мова”); настаўнік гісторыі СШ № 3 г. Ганцавічы Наталля Міхайлаўна Паплаўская (намінацыя “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”).
Па словах Надзеі Уладзіміраўны, пераможцам раённага конкурсу цяпер належыць прайсці абласны адборачны этап праз два туры: завочны і вочны. У час завочнага тура настаўнікі прадставяць свае відэаўрокі і партфоліа, у якім будзе сабрана і сістэматызавана інфармацыя аб уласным вопыце работы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More