
Светлана Локтыш
“Якая прыгажосць! Колькі ў нас творча адораных людзей!” – захапляліся прысутныя ўбачаным на выставе, якая запрацавала перад самім конкурсам у фае гімназіі. Сапраўды, чаго тут толькі не было! Вышыўка, вязанне кручком, выцінанка, валянне, дэкупаж, бісерапляценне, квілінг… Здавалася, любыя віды і тэхнікі рукадзелля падуладны спраўным рукам настаўніцкай браціі.
Аднак гэта, як аказалася, былі “кветачкі”. А “ягадкі” чакалі праз кольвечы часу ў актавай зале: работнікі адукацыі раптам пераўтварыліся ў сапраўдных артыстаў. “Зоркі”? Да ну! Зоркі далёкія і халодныя. А тут былі звычайныя людзі – блізкія, шчырыя, адкрытыя, якія дарылі сваім гледачам цеплыню праз свае песні, танцы, сцэнкі, вершы…
Пэўна, не ўсё атрымалася найлепшым чынам. Так, зацягнутым для такой формы мерапрыемства стала падарожжа ў мінулае Ганцавічаў, і людзі ў зале не хавалі сваёй незацікаўленасці. Некаторыя нумары, адчувалася, былі злеплены на хуткую руку. Аднак не будзем нікога судзіць строга: гонар сваёй установы, як умелі, стараліся абараніць усе самадзейныя артысты, і з гэтай задачай яны справіліся.
Стараюся выцягнуць з памяці нумары, якія найбольш уразілі. Ці не адкрыццём для мяне стала выступленне работніцы Раздзялавіцкага ясляў-сада Надзеі Матусевіч, якая на памяць прачытала паэму “Рэквіем” Ганны Ахматавай. Мініяцюры “Жанчына і яе розум” (Надзея Савеня і Надзея Пашкевіч, гімназія) і “Плёткі” (Эльвіра Бобка і Надзея Кабрынец з Малькавіцкай СШ), урывак з паэмы Я. Коласа “Новая зямля” (Аляксандр Макаед з Кукаўскай СШ) спадабаліся і гледачам, што адчувалася па іх цёплым прыёме. Гучалі тут і ўласныя вершы ў выкананні саміх аўтараў: Наталлі Рубанавай з Чудзінскага ясляў-сада № 16, Наталлі Шыдлоўскай (яслі-сад № 1 г. Ганцавічы).
Паказалі работнікі адукацыі і свае вакальныя даныя. Песню “Вёсачка” выканала Таццяна Пабудзей з Востраўскага ясляў-сада – сярэдняй школы, “За сінімі туманамі” – Аксана Зялёнка з гімназіі, “Села птаха на таполю” – Ала Вадзюціна з дзіцячага ясляў-сада № 2 г. Ганцавічы, “Я деревенская” – Надзея Берташ з Дзяніскавіцкага ясляў-сада, “Памолімся за бацькоў” – Эльвіра Бобка з Малькавіцкай СШ, “Калыханка маме” – Алена Бухал са спецыялізаванай дапаможнай школы-інтэрната, “Затрымай мяне” – Наталля Задружная з гімназіі… Не маглі не запомніцца гледачу песні ў выкананні мам са сваімі дачушкамі – Таццяны і Лізаветы Шахрай (яслі-сад № 1 г. Ганцавічы), Святланы і Ульяны Муха (СШ № 3).
Шкада, што мала было на сцэне, як, дарэчы, і ўвогуле ў адукацыі, мужчын. Раман Сімановіч (Раздзялавіцкая СШ), Уладзімір Савончык і Аляксандр Занька (Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа), Віктар Супрун, Віталь і Аляксандр Макаеды (Кукаўская СШ)… Штосьці больш і не згадваюцца імёны самадзейных артыстаў-мужчын.
Заўжды прыемна паглядзець на выступленні калектываў. Так, выклікаў добры смех музычны танец “Яблычка” ў выкананні работнікаў ясляў-сада № 1. Дружныя ўсмешкі і воклікі падтрымкі пачулі ў свой адрас кукаўскія настаўнікі – ансамбль “Дубравушка”, асабліва за жартоўную тэатралізаваную песню “Лісапед”. Адчувалася спетасць артыстаў гэтага ансамбля, чаго некаторым іншым калектывам якраз неставала. Яркімі касцюмамі і ўдалай пастаноўкай танца парадавалі настаўнікі СШ № 3, якія выканалі “Маскоўскую кадрыль”. Спадабаліся гледачам таксама песні вакальных груп “Забава” (яслі-сад №2 г. Ганцавічы), “Вясёлка” (яслі-сад № 4 г. Ганцавічы), сцэнка “Камп’ютарны магазін” (Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа).
А раённы Цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці паказаў цэлую праграму з народнымі сцэнкамі, гумарам і песнямі, з дапамогай якой гледачы пабывалі на беларускім кірмашы. “Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець, калі ў маёй хатачцы парадак ідзець…” – дружна спявалі артысты РЦДЮТ напрыканцы свайго яскравага выступлення, якім яны, між іншым, якраз пачыналі праграму конкурсу.
– На сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама абяцаюць зорны дождж.
– Дождж?
– Так, зорны дождж, – жартавалі вядучыя праграмы Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Аляксандр Занька і Людміла Амбражук.
Не ведаю, як “зорны”, а “талентавы” дождж у гэты дзень у Ганцавічах сапраўды праліўся, і доўжыўся ён каля пяці гадзін. Журы дасталася нялёгкая задача: вызначыць, хто з работнікаў адукацыі аздобіць фінальны канцэрт раённага конкурсу, які пройдзе ў маі.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More