Образование

Конкурс “ГЧ”: далучаемся да беларускага чацвярга

Нягледзечы на тое, што беларускай мовай мала хто карыстаецца ў паўсядзённым жыцці, большасць ганцаўчан лічаць роднай – менавіта беларускую.

Згодна перапісу насельніцтва 2019 года, Ганцавічы — першыя ў Беларусі, дзе роднай мовай называюць беларускую.  Ганцавіцкі раён – адзіны ў краіне, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці гэта нават 95.8%.

На думку экспертаў, гэты паказчык не адлюстроўвае рэальнае валоданне мовай, але паказвае станаўленне да беларускай мовы і ўстойлівую тэндэнцыю, што родную мову ганцаўчане шануюць. Да прыкладу, у гарадскім  дзіцячым садку №4 горада Ганцавічы ёсць адукацыйная традыцыя, якая дазваляе дзецям адчуць смак роднай гаворкі.

Кожны чацвер працаўнікі садка вітаюць дзяцей і на працягу дня размаўляюляюць з дзецьмі па-беларуску. У чацвер педагогі праводзяць беларускія гульні, чытаюць беларускія казкі, вучаць дзяцей беларускім танцам. Па словах загадчыцы садка Людмілы Гарагляд, не толькі заняткі, але і ўсе арганізацыйныя моманты ў чацвер вырашаюць на беларускай мове.

“Дзеці ў захапленні, таму лёгка пераймаюць ад дарослых беларускую мову і падтрымліваюць размову па-беларуску”, – патлумачыла Людміла Іванаўна.

Па яе словах, чацвер праходзіць па-беларуску ва ўсіх групах, таму выхаванцы ўсіх узростаў ведаюць базавыя беларускія словы і лёгка імі карыстаюцца ў побыце. Бацькі таксама адабраюць моўную ініцыятыву і падтрымліваюць дыялог з дзецьмі па-беларуску.

Па словах Людмілы Гарагляд, беларускія чацвяргі пачаліся з 2012 года, па ініцыятыве намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргея Сарокава, які прывёз ідэю з абласнога семінара. На той момант гэтую ідэю браліся рэалізаваць ва ўсіх дашкольных установах раёна. І вось, на працягу дзесяці гадоў дзеці Ганцаўшчыны могуць авалодаць беларускай мовай, нават калі бацькі размаўляюць па-руску.

Супрацоўнікі садка запрашаюць бацькоў размаўляць з дзецьмі на роднай мове.

http://ddu4.gancevichi.edu.by

УМОВЫ КОНКУРСУ

Падтрымаем каштоўную ініцыятыву і будзем праводзіць па-беларуску не толькі чацвер, але і ўсе дні тыдня. Дасылайце ў “Ганцавіцкі час” свае артыкулы на беларускай мове (апавяданні, вершы ці меркаванні) на тэму роднай мовы і мы размесцім іх на сайце. У матэрыяле можна паразважаць не толькі аб праблемах мовы, але і расказаць: аб беларускіх традыцыях і абрадах, пра цікавых людзей, родныя мясціны, гісторыю роднага краю, рамёствы, радавод і нават аб цікавых гістарычных знаходках.

Свае працы дасылайце журналісту на электронны адрас: iriskadom@mail.ru, ці на вайбер 8-029-643-88-27, або прыносьце ці высылайце на адрас: Ганцавічы, вул. Дзяржынскага, 26А. У пісьме аўтар павінен указаць сваё поўнае імя і тэлефон.

Працы прымаюцца на конкурс да 21 лютага 2022 года. Аўтар цікавейшага матэрыялу, якога вызначыць рэдакцыя, атрымае фірменны кубак “Ганцавіцкага часу” і салодкі пачастунак. Вынікі будуць абвешчаны 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы.

Рагволод Киевский

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

24 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago