
ВК Будчанскай школы.
З кожным годам такіх выпускнікоў становіцца ўсё болей. Бо няўмольна расце колькасць пакінутых школ, дзе замест цяпла і дзіцячых галасоў пануюць холад і мёртвая цішыня.
Упершыню ў гэтым годзе не адбудзецца вечар сустрэчы ў Бучанской школе, якую зачынілі летам 2022 года. Як перажываюць гэту страту будчакі?
“Для нас гэта рана і свежая рана. Наўрад ці стануць выпускнікі збірацца ў чужой школе, нават калі іх туды запросяць”, – распавяла настаўніца англійскай мовы Алена Ціхан.
Настаўніца вучылася і працавала ў Будчы, а пасля закрыцця школы – настаўнічае ў Чудзіне і рыхтуе ў “чужой” школе вечар сустрэчы выпускнікоў.
Кажа, што былі думкі арганізаваць сустрэчу і для будчакоў, але пакуль на гэта не асмеліліся.
“Цяжка гэта перажываць, але я і сама як выпускніца, не пайшла б на вечар у іншую школу, дзе чужыя людзі, чужыя настаўнікі. Гэта тое самае, што рабіць вяселле ў чужой хаце”, – разважае Алена Канстанцінаўна.
Але ж, па яе словах, не трэба губляць аптымізму. З іншага боку, для тых, хто захоча сустрэцца, той дамовіцца ўбачыцца не ў школе. Такой жа думкі прытрымліваецца і яе калега з Будчанскай школы.
Слёзы накатваюць, калі глядзіш на фота і відэа выпускнікоў 2022 года. Іх развітанне са школай, як развітальная песня гэтай школы…
«Вельмі сумна, што зачынілася школа і не зможам сабрацца па традыцыі ў лютым. Але гэта не перашкодзіць сустракацца нам з сваімі выпускнікамі, напрыклад, летам. Канешне, мы будзем ладзіць такія сустрэчы па-за школай”, – распавяла беларусавед Валянціна Савеня з Будчы.
Зараз яна выкладае беларускую мову і літаратуру ў сёмым класе Дзяніскавіцкай школы.
Пасля цёплай размовы з Валянцінай Канстанцінаўнай на роднай мове, я вырашыла апублікаваць матэрыял менавіта на беларускай мове. Бо інакш страціцца тая глыбіня думак і перажыванняў, якія выказала настаўніца пра сваю школу і калег.
Кажа, што Будчанская школа была вельмі цёплая і ўтульная. А калектыў настаўнікаў быў вельмі спрацованы, дзе дапамагалі і падтрымлівалі адзін аднаго. А пасля закрыцця школы настаўнікі працуюць у Чудзіне, Дзяніскавічах і іншых вёсках.
Даведка:
у Будчанскай я/с-сярэдняй школе у 2022 годзе навучалася 8 дашкольнікаў, 29 вучняў, працавалі 17 настаўнікаў і тэхперсанал. Зараз будчанскіх дзяцей возяць на вучобу ў Чудзін.
Не першы год ідзе размова аб закрыцці школы ў Дзяніскавічах, якую наведваюць 34 дзіцяці. У Дзяніскавіцкай школе няма 3, 10 і 11 класаў.
Вяскоўцы вельмі хвалююцца, што могуць зачыніць школу, таму гэтае пытанне не раз падымалі на сельскім сходзе.
Пад пытаннем закрыцця і Любашаўская школа, дзе зараз дзейнічае толькі пачатковая школа.
Чистую воду и лес под охрану – что ещё требуют в Денисковичах
У спісе зачыненых школ Ганцавіцкага раёна болей дзесяці ўстаноў, якія знаходзіліся ў наступных вёсках:
Пералічаныя вёскі можна лічыць паміраючымі, бо колькасць насельніцтва ў іх з кожным годам змяншаецца, а інфраструктура бяднее. Магазіны і клубы пазачынялі, ці на мяжы закрыцця. А бані разваліліся так, што са скрыпам можна прадаць на аўкцыёне.
Вяскоўцы, якія прыкіпелі к сельскаму ўкладу жыцця, імкнуцца перабрацца ў буйныя вёскі, дзе ёсць школы і магазіны. Таму традыцыя сустрэчы выпускнікоў у школе захавалася ў буйных вёсках і ў горадзе Ганцавічы.
Пяць гадоў таму ў СШ№3: “Вечер встречи с выпускниками” (Фоторепортаж)
У суботу 4 лютага вечары адбудуцца ў 14 установах Ганцавіцкага раёна. Мінулі гады, калі выпускнікі маглі да ранку сядзець у роднай школе і ўспамінаць вучнёўскія прыгоды. Цяпер час сустрэчы у сценах школ абмежаваны.
На які час збіраюцца выпускнікі:
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More